З 21 па 28 красавіка ў г.Санкт-Пецярбург (Расія) праходзіў моладзевы чэмпіянат Еўропы па шашках-64.
21 красавіка адбыўся чэмпіянат па бліскавічнай гульні. Чэмпіёнамі Еўропы сталі Вера Хвашчынская і Аляксей Куніца. Алег Чэпа і Міхаіл Семянюк - сярэбраныя прызёры, Фёдар Бакач, Дзмітрый Немец, Паліна Петрусёва і Дар'я Нікіфарава - бронзавыя.
У чэмпіянаце Еўропы па хуткай гульні, які адбыўся 22 красавіка перамаглі Вера Хвашчынская, Паліна Петрусёва і Марат Леў. Другой стала Яна Якубовіч, трэцімі - Віталь Новікаў, Міхаіл Семянюк, Аляксандр Ржэўцкі і Дар'я Нікіфарава.
Бліскуча выступіла беларуская каманда ў класічнай праграме, што праходзіла з 23 па 28 красавіка! Чэмпіёнамі Еўропы сталі Вера Хвашчынская, Віталь Новікаў, Міхаіл Семянюк, Аляксандр Ржэўцкі, Вікторыя Нікалаева і Дар'я Нікіфарава. Серабро на рахунку Фёдара Бакача, Аляксандры Спірынай і Яны Якубовіч, бронза ў Аляксея Куніцы, Марыі Міронавай і Марата Льва. Таксама нашая каманда перамагла ва ўсіх трох камандных заліках - агульным, а таксама асобна сярод юнакоў і дзяўчын! Віншуем спартсменаў і іх трэнераў!
Афіцыйная старонка чэмпіянату.
Склад зборнай Беларусі: Моладзь (юнакі): Фёдар Бакач, Аляксей Куніца (абодва - Мінск) Моладзь (дзяўчыны): Вера Хвашчынская (Бабруйск) Юніёры: Віталь Новікаў (Віцебск), Алег Чэпа (Мінск), Дзмітрый Немец (Мінск, толькі бліц і рапід) Юніёркі: Аляксандра Спірына, Марыя Міронава (абедзве - Мінск) Кадэты: Міхаіл Семянюк, Андрэй Моўчан, Іван Трубнікаў, Ілля Краўцоў (усе - Мінск) Кадэткі: Яна Якубовіч, Паліна Петрусёва, Яна Лазовік (усе - Мінск) Мінікадэты: Аляксандр Ржэўцкі (Барысаў), Захар Шыбакоў (Мар'іна Горка), Вадзім Злобіч (Мінск) Мінікадэткі: Дар'я Бравая (Жодзіна), Марыя Часнакова, Паліна Казлова, Вікторыя Нікалаева (усе - Мінск) Надзеі (хлопчыкі): Марат Леў (Слонім), Даніла Чувак (Мінск) Надзеі (дзяўчынкі): Дар'я Нікіфарава (Мінск) Малодшыя надзеі (хлопчыкі): Ступакоў Максім (Гродна, толькі класіка) Малодшыя надзеі (дзяўчынкі): Яўгенія Швед (Мінск)
|