З 2 па 6 кастрычніка ў Таліне (Эстонія) адбыўся камандны чэмпіянат Еўропы па шашках-100.
У класічнай праграме мужчынская каманда Беларусі (Аляксандр Булатаў, Яўген Ватуцін, Сяргей Насевіч) заняла сёмае месца. Больш удала выступіла нашая жаночая зборная (Вольга Федаровіч, Дар'я Федаровіч), якая стала бронзавым прызёрам. Віншуем!