З 30 кастрычніка па 5 лістапада ў Ізміры (Турцыя) праходзіў моладзевы чэмпіянат свету па шашках-100.
У класічнай праграме чэмпіёнкамі свету сталі Марыя Міронава і Яна Якубовіч, сярэбраныя медалі на рахунку Марыі Часнаковай і Дар'і Нікіфаравай, бронзавы - Яны Лазовік!
1 лістапада адбыўся чэмпіянат свету па бліскавічнай гульні. Сярэбраным прызёрам стаў Міхаіл Семянюк, бронзавымі - Уладзіслаў Валюк і Паліна Петрусёва.
Віншуем спартсменаў і трэнераў!
Афіцыйная старонка чэмпіянату - http://wcy2016.fmjd.org/
Склад зборнай Беларусі далей.
Юніёры: Алег Чэпа, Дзмітрый Немец, Уладзіслаў Валюк (усе - Мінск) Юніёркі: Марыя Міронава (Мінск) Кадэты: Міхаіл Семянюк (Мінск) Кадэткі: Яна Лазовік, Яна Якубовіч, Паліна Петрусёва (усе - Мінск) Мінікадэты: Сцяпан Дарашэнка (Жодзіна) Мінікадэткі: Марыя Часнакова (Мінск), Дар'я Бравая (Жодзіна) Надзеі (хлопчыкі): Расціслаў Лысюк, Мікіта Васько (абодва - Жодзіна) Надзеі (дзяўчынкі): Настасся Сакалова (Бабруйск), Дар'я Нікіфарава (Мінск) |