З 11 па 19 лістапада ў Тбілісі (Грузія) праходзіў чэмпіянат Еўропы па шашках-64. Нашу краіну прадстаўлялі Вера Хвашчынская і Дар'я Федаровіч у жаночым турніры, Ігар Міхальчанка, Яўген Кандрачэнка і Дзмітрый Ефімовіч у мужчынскім.
Дар'я Федаровіч і Яўген Кандрачэнка сталі сярэбранымі прызёрамі ў класічнай праграме!
Ігар Міхальчанка - двухразовы чэмпіён Еўропы (бліц і рапід)!
Вера Хвашчынская - сярэбраны (бліц) і бронзавы (рапід) прызёр!
Віншуем!
Старонка чэмпіянату - https://wc64.org/european-championship-2016/ |