Выдатна выступілі зборныя Беларусі на камандным чэмпіянаце Еўропы па шашках-100, што адбыўся з 17 па 22 верасня ў г.Вільнюс (Літва)!
Жаночая зборная (Вольга Федаровіч, Дар'я Федаровіч) са стопрацэнтным вынікам перамагла ў класічнай праграме, а таксама стала другой у хуткай і бліскавічнай праграмах.
На рахунку мужчынскай зборнай Беларусі (Сяргей Насевіч, Уладзіслаў Валюк, Аляксей Куніца) тры медалі - серабро ў класіцы, а таксама бронза ў рапідзе і бліцы.
Віншуем!
Старонка чэмпіяната - http://europedraughts.org/blog/event/european-team-championship-2/ |