З 8 па 10 снежня ў Слоніме адбыўся XIX рэспубліканскі юнацкі камандны турнір па шашках-64 “Юныя таленты”, прысвечаны памяці Мікалая Якуты. Вынікі далей.
ПАЛАЖЭННЕ аб правядзенні XIX адкрытага рэспубліканскага юнацкага каманднага турніру па шашках-64 “Юныя таленты”, прысвечанага памяці Мікалая Якуты. 1. Мэты і задачы: Прапаганда шашачнай гульні сярод моладзі, усталяванне сяброўскіх сувязей з шашачнымі цэнтрамі Беларусі і іншых краін, павышэнне ўзроўню спартыўнага майстэрства ўдзельнікаў. 2. Кіраўніцтва спаборніцтвамі: Агульнае кіраўніцтва правядзеннем спаборніцтваў ажыццяўляе аддзел адукацыі, спорту і турызму Слонімскага райвыканкама. Непасрэднае правядзенне спаборніцтваў ускладваецца на галоўную судзейскую калегію, зацверджаную начальнікам аддзела. 3. Час і месца правядзення: Спаборніцтвы пройдуць з 8 па 10 снежня 2017 года ў актавай зале СШ №10 (г.Слонім, вул. Брэсцкая, 59). Пачатак 8 снежня а 16-й гадзіне. Закрыццё спаборніцтваў 10 снежня а 13-й гадзіне. 4. Удзельнікі: Да ўдзелу ў спаборніцтвах запрашаюцца каманды гарадоў, раёнаў, школ, пазашкольных устаноў, клубаў і іншых арганізацый. Склад каманды 5 чалавек: 3 юнакі і 1 дзяўчына 2001 года нараджэння і маладзей, а таксама трэнер-прадстаўнік. 5. Фінансаванне: Расходы па праезду, харчаванню і пражыванню ўдзельнікаў – за кошт камандзіруючых арганізацый, судзейства – за кошт аддзела адукацыі, спорту і турызму Слонімскага райвыканкама, прызы – за кошт спонсараў турніру. 6. Узнагароджанне: Каманды, заняўшыя 1-3 месцы, узнагароджваюцца дыпломамі і прызамі. 7. Заяўкі: Заяўкі ўстаноўленай формы падаюцца ў судзейскую калегію перад пачаткам спаборніцтваў. Пацвярджэнне аб удзеле ў турніры не пазней 5 снежня па тэлефонах: 8-029-1151830 (Velcom), 8-033-3751830 (МТС), або па электроннай пошце: a.aniska@tut.by Дадзенае палажэнне з’яўляецца афіцыйным запрашэннем на спаборніцтвы.
|