З 29 кастрычніка па 4 лістапада ў Домбках (Польшча) праходзіў моладзевы чэмпіянат свету па шашках-100.
У класічнай праграме чэмпіёнкамі свету сталі Паліна Казлова, Марыя Часнакова і Аляксандра Сіняк, сярэбраныя медалі на рахунку Яны Якубовіч і Георгія Выдзеркі, бронзавыя - Паліны Петрусёвай і Андрэя Моўчана!!!
2 лістапада адбыўся чэмпіянат свету па бліскавічнай гульні.
Чатыры залатых медалі на рахунку Яны Лазовік, Марыі Часнаковай, Мікіты Васько і Дар'і Нікіфаравай!!! Вікторыя Нікалаева - сярэбраны прызёр, Яна Якубовіч - бронзавы!
Віншуем спартсменаў і іх трэнераў з чарговымі бліскучымі вынікамі!
Афіцыйная старонка чэмпіяната - http://dabki2017.warcaby.pl
Склад зборнай Беларусі далей.
Юніёры: Дзмітрый Немец, Уладзіслаў Валюк (абодва - Мінск), Валерый Разаеў (Мар'іна Горка), Міхаіл Семянюк (Мінск, бліц) Юніёркі: Паліна Петрусёва (Мінск) Кадэты: Андрэй Моўчан (Мінск), Захар Шыбакоў (Мар'іна Горка), Юрый Цімановіч (Мінск) Кадэткі: Яна Якубовіч, Яна Лазовік, Паліна Казлова (усе - Мінск) Мінікадэты: Сцяпан Дарашэнка (Жодзіна) Мінікадэткі: Марыя Часнакова, Вікторыя Нікалаева, Яўгенія Швед (усе - Мінск) Надзеі (хлопчыкі): Яўген Жукоўскі (Мінск), Георгій Выдзерка (Гродна), Мікіта Васько (Жодзіна) Надзеі (дзяўчынкі): Дар'я Нікіфарава (Мінск), Аляксандра Сіняк (Слонім), Антаніна Кучынская (Мар'іна Горка) |