Страницы сайта http://fmjd.org, посвященные деятельности Общественного объединения "БЕЛОРУССКАЯ ФЕДЕРАЦИЯ ШАШЕК"
Зарегистрируйтесь на БФШ, прямо сейчас!
Вход пользователей
Основное меню

Моладзевы чэмпіянат Еўропы па шашках-64

Сообщений marny в 2018/5/7 11:50:00 (1605 прочли)
З 30 красавіка па 7 мая ў п.Кранева (Балгарыя) праходзіў моладзевы чэмпіянат Еўропы па шашках-64. Па выніках чэмпіянатаў па бліскавічнай і хуткай гульні Міхаіл Семянюк, Аляксандра Спірына, Яна Лазовік, Вікторыя Нікалаева і Яўгенія Швед сталі двухразовымі чэмпіёнамі Еўропы! На рахунку Аляксея Куніцы золата і бронза, Дар'і Нікіфаравай і Івана Латушкіна па два серабра, Івана Трубнікава дзве бронзы! У класічнай праграме залатыя медалі выйгралі Міхаіл Семянюк, Вікторыя Нікалаева, Іван Латушкін і Яўгенія Швед! Аляксей Куніца, Аляксандра Спірына, Яна Лазовік і Дар'я Нікіфарава - сярэбраныя прызёры! Віншуем спартсменаў і іх трэнераў! Афіцыйная старонка чэмпіяната. Склад зборнай Беларусі далей.

Моладзь (юнакі): Аляксей Куніца (Мінск)
Юніёры: Міхаіл Семянюк (Мінск)
Юніёркі: Аляксандра Спірына (Мінск)
Кадэты: Іван Трубнікаў (Мінск)
Кадэткі: Яна Лазовік (Мінск)
Мінікадэткі: Вікторыя Нікалаева, Дар'я Нікіфарава (абедзве - Мінск)
Надзеі (хлопчыкі): Іван Латушкін (Пінск)
Надзеі (дзяўчынкі): Яўгенія Швед (Мінск)
Версия для печати Отправить эту статью другу
История шашек в Беларуси
Наши проекты
Разделы