Зарегистрируйтесь на , прямо сейчас!
Вход пользователей
Основное меню
Новости : Моладзевы чэмпіянат свету па шашках-64
Написал marny в 2018/9/2 17:40:00 (1419 прочтений)

З 25 жніўня па 4 верасня ў Кранева (Балгарыя) адбыўся моладзевы чэмпіянат свету па шашках-64.

1 верасня скончылася класічная праграма. Чэмпіёнамі свету сталі Міхаіл Семянюк, Марыя Міронава, Марыя Часнакова, Марат Леў, Вікторыя Нікалаева, Арцём Ціханаў і Яўгенія Швед! Аляксей Куніца, Эма Макарэвіч, Дзмітрый Немец, Аляксандра Спірына, Дар'я Нікіфарава, Марк Нямера - сярэбраныя прызёры, Анастасія Барышава і Яна Якубовіч - бронзавыя!

2 верасня адбыўся чэмпіянат свету па хуткай гульні. Пераможцамі сталі Міхаіл Семянюк, Яна Якубовіч, Яна Лазовік, Вікторыя Нікалаева, Арцём Ціханаў і Яўгенія Швед! На другім месцы Ўладзіслаў Валюк, Анастасія Барышава, Марат Леў, Дар'я Нікіфарава, Станіслаў Раднёнак, на трэцім Аляксей Куніца, Дзмітрый Немец, Паліна Петрусёва, Аляксей Паўлючэнка!

У бліскавічнай праграме, што адбылася 3 верасня, чэмпіёнамі свету сталі Міхаіл Семянюк, Яна Якубовіч, Іван Трубнікаў, Яна Лазовік, Вікторыя Нікалаева і Арцём Ціханаў! Аляксей Куніца, Эма Макарэвіч, Паліна Петрусёва, Марат Леў, Яўгенія Швед - сярэбраныя прызёры, Уладзіслаў Валюк, Марыя Міронава, Марыя Часнакова, Дар'я Нікіфарава, Аляксей Паўлючэнка - бронзавыя!

У камандным заліку па выніках класічнай праграмы зборная Беларусі стала лепшай другі год запар!
Віншуем спартсменаў і іх трэнераў!

Афіцыйная старонка чэмпіянату.

Склад зборнай Беларусі далей.

Моладзь (юнакі): Аляксей Куніца, Уладзіслаў Валюк (абодва - Мінск)
Моладзь (дзяўчыны): Анастасія Барышава (Мінск), Эма Макарэвіч (Гродна)
Юніёры: Міхаіл Семянюк, Дзмітрый Немец (абодва - Мінск)
Юніёркі: Аляксандра Спірына, Яна Якубовіч, Паліна Петрусёва, Марыя Міронава (усе - Мінск)
Кадэты: Іван Трубнікаў (Мінск)
Кадэткі: Яна Лазовік, Марыя Часнакова (абедзве - Мінск)
Мінікадэты: Марат Леў (Слонім)
Мінікадэткі: Вікторыя Нікалаева, Дар'я Нікіфарава (абедзве - Мінск)
Надзеі (хлопчыкі): Арцём Ціханаў (Ваўкавыск)
Надзеі (дзяўчынкі): Яўгенія Швед (Мінск), Таццяна Петрусёва (рапід, бліц, Мінск)
Малодшыя надзеі (хлопчыкі): Аляксей Паўлючэнка (Мінск), Марк Нямера (Ліда), Станіслаў Раднёнак (Мінск)

Версия для печати Отправить эту статью другу Создать из статьи PDF-файл
Комментарии принадлежат их авторам. Мы не несем ответственности за их содержание.
Наши партнеры
Наши проекты
Разделы