З 22 па 28 ліпеня ў Рызе (Латвія) праходзіў этап Кубка свету па шашках-100 з прызавым фондам 10 000 еўра. Вольга Федаровіч стала бронзавай прызёркай жаночага турніра! Віншуем! У дзясятку таксама трапіла Яна Якубовіч - яна на восьмым месцы. Перамагла Арлета Флісікоўска з Польшчы. У турніры сярод мужчын лепшым стаў Аляксандр Георгіеў (Расія). Міхаіл Семянюк на шостым месцы, Яўген Ватуцін на пятнаццатым. Там жа з 25 па 28 ліпеня адбыўся міжнародны юнацкі турнір па шашках-100. Дар'я Нікіфарава заняла першае месца ў заліку сярод дзяўчат да 14 год. Афіцыйны сайт спаборніцтваў.
|