З 6 па 8 снежня ў Слоніме адбудуцца XXI адкрытыя рэспубліканскія юнацкія спаборніцтвы па шашках-64 “Юныя таленты”, прысвечаныя памяці Мікалая Якуты. Палажэнне далей.
ПАЛАЖЭННЕ аб правядзенні XXI адкрытых рэспубліканскіх юнацкіх спаборніцтваў па шашках-64 “Юныя таленты”, прысвечаных памяці Мікалая Якуты.
1. Мэты і задачы: - папулярызацыя шашачнай гульні сярод моладзі; - усталяванне сяброўскіх сувязей з шашачнымі цэнтрамі Беларусі і іншых краін; - павышэнне ўзроўню спартыўнага майстэрства ўдзельнікаў. 2. Кіраўніцтва спаборніцтвамі: агульнае кіраўніцтва правядзеннем спаборніцтваў ажыццяўляе аддзел спорту і турызму Слонімскага райвыканкама. Непасрэднае правядзенне спаборніцтваў ускладваецца на галоўную судзейскую калегію, зацверджаную начальнікам аддзела. 3. Час і месца правядзення: спаборніцтвы пройдуць з 6 па 8 снежня 2019 г. ў актавай зале ДУА “Сярэдняя школа № 10 г.Слоніма (вул. Брэсцкая, 59). Пачатак 6 снежня 2019 г. а 16-й гадзіне. 4. Праграма і ўдзельнікі: прадугледжваецца правядзенне двух турніраў – каманднага і асабістага. Склад каманды 5 чалавек: 3 юнакі і 1 дзяўчына 2003 года нараджэння і маладзей, а таксама трэнер-прадстаўнік. У асабістым турніры прымаюць удзел юнакі і дзяўчаты ва ўзроставых групах: 2006-08, 2009-10, 2011 года нараджэння і маладзей. 4. Фінансаванне: расходы па праезду, харчаванню і пражыванню ўдзельнікаў - за кошт камандзіруючых арганізацый, судзейства і прызы – за кошт спонсараў турніру. 5. Узнагароджанне: каманды і ўдзельнікі, якія занялі 1-3 месцы, узнагароджваюцца дыпломамі і прызамі. 6. Заяўкі: заяўкі ўстаноўленай формы падаюцца ў судзейскую калегію перад пачаткам спаборніцтваў. Пацвярджэнне аб удзеле ў турніры не пазней 3 снежня па тэлефонах: 8-029-1151830 (Velcom), 8-033-3751830 (МТС), або па электроннай пошце: a.aniska@tut.by Дадзенае палажэнне з’яўляецца афіцыйным запрашэннем на спаборніцтвы.
|