В адрес сайта поступило положение об проведеннии ХIII открытого республиканского юношеского командного турнира по шашкам “Юные таланты”, посвященного памяти Николая Ивановича Якуты. Информацию прислал А. Анисько
"ЗАЦВЯРДЖАЮ" "ЗАЦВЯРДЖАЮ" Начальнік упраўлення Начальнік аддзела адукацыі Слонімскага фізічнай культуры, спорту і райвыканкама турызму Слонімскага райвыканкама ________ Г.І. Шмялёва __________ І.А. Царук " 1 "чэрвеня 2007 г. " 1 "чэрвеня 2007 г.
|
ПАЛАЖЭННЕ
аб правядзенні ХIII адкрытага рэспубліканскага юнацкага каманднага турніру па шашках "Юныя таленты", прысвечанага памяці Мікалая Іванавіча Якуты.
МЭТЫ І ЗАДАЧЫ:
Прапаганда шашачнай гульні сярод моладзі, усталяванне сяброўскіх сувязей з шашачнымі цэнтрамі Беларусі і іншых краін.
ЧАС І МЕСЦА ПРАВЯДЗЕННЯ:
Спаборніцтвы пройдуць з 28 па 30 верасня 2007 года ў г.Слоніме ў спартыўным комплексе "Юнацтва" (вул. Пушкіна, 57). Пачатак 28 верасня а 16-й гадзіне.
УДЗЕЛЬНІКІ:
Да ўдзелу ў спаборніцтвах запрашаюцца каманды гарадоў, раёнаў, школ, пазашкольных устаноў, клубаў, ЖЭСаў і іншых арганізацый Рэспублікі Беларусь, а таксама каманды Рыгі (Латвія), Вільнюса (Літва), Млавы (Польшча), Жукаўкі (Расія). Склад каманды 5 чалавек: 3 юнакі і 1 дзяўчына 1991 года нараджэння і маладзей, а таксама трэнер-прадстаўнік. На юнацкіх дошках могуць гуляць дзяўчаты. На першай дошцы спаборніцтвы праходзяць па шашках-100, на астатніх - па шашках-64. Кожны ўдзельнік павінен мець дакумент, пацвярджаючы яго ўзрост.
ФІНАНСАВАННЕ:
Расходы па праезду, харчаванню і пражыванню ўдзельнікаў - за кошт камандзіруючых арганізацый. Харчаванне суддзяў і каманды г.Слоніма - за кошт спортаддзела Слонімскага райвыканкама. Прызы пераможцам і прызёрам - за кошт спонсараў турніру.
УЗНАГАРОДЖАННЕ:
Удзельнікі каманд, заняўшых 1-3 месцы, узнагароджваюцца дыпломамі адпаведных ступеняў і каштоўнымі прызамі (ці матэрыяльна).
ЗАЯЎКІ:
Заяўкі ўстаноўленай формы падаюцца ў судзейскую калегію перад пачаткам турніру. Пацвярджэнне аб удзеле ў турніры не пазней 21 верасня па тэлефонах: + 375 1562 51830 і +375 2911 51830 (для замежных удзельнікаў), 8 01562 51830 і 8 029 1151830 (для беларускіх удзельнікаў), або па электроннай пошце: a.aniska@tut.by
Дадзенае палажэнне з'яўляецца афіцыйным запрашэннем на спаборніцтвы.
|