Зарегистрируйтесь на , прямо сейчас!
Вход пользователей
Основное меню
Навіны : Моладзевы чэмпіянат Еўропы па шашках-64
Написал marny в 2024/4/26 14:00:00 (1715 прочтений)

З 19 па 28 красавіка ў Кемеры (Турцыя) праходзіў моладзевы чэмпіянат Еўропы па шашках-64.
20 красавіка адбылася бліскавічная праграма. Чэмпіёнамі Еўропы сталі Арцём Ціханаў, Марыя Атрошанка і Варвара Ваяводава. Серабро на рахунку Яўгеніі Швед і Івана Невара, бронза – Паліны Петрусёвай, Вікторыі Нікалаевай і Эі Кахно.
У хуткай праграме, якая прайшла 21 красавіка, золата выйгралі Марыя Тараніна, Вікторыя Нікалаева, Арцём Ціханаў і Павел Бокі! Эя Кахно стала другой, Аляксандра Спірына, Яўгенія Швед, Марыя Атрошанка і Варвара Ваяводава - трэцімі.
У класічнай праграме чэмпіёнамі сталі Арцём Ціханаў і Эя Кахно, сярэбраныя медалі выйгралі Яўген Жукоўскі і Яўгенія Швед, бронзавыя - Вікторыя Нікалаева, Павел Бокі і Марыя Атрошанка!
Віншуем спартсменаў і іх трэнераў!
Старонка чэмпіянату.
Склад зборнай Беларусі далей.

Юніёры да 27 год: Уладзіслаў Валюк (Мінск)
Юніёркі да 27 год: Марыя Тараніна, Аляксандра Спірына, Паліна Петрусёва (усе - Мінск)
Юніёры да 20 год: Яўген Жукоўскі (Мінск)
Юніёркі да 20 год: Вікторыя Нікалаева (Мінск)
Кадэты: Арцём Ціханаў (Ваўкавыск)
Кадэткі: Яўгенія Швед (Мінск), Інга Барашка (Гомель)
Мінікадэты: Павел Бокі (Мінск)
Мінікадэткі: Юлія Швед (Мінск), Дар’я Нарчук (Віцебск)
Надзеі (юнакі): Іван Невар (Орша), Максім Крупкін, Павел Крэпскі (абодва – Мінск)
Надзеі (дзяўчаты): Эя Кахно, Марыя Атрошанка, Вера Шуранава (усе - Мінск)
Малодшыя надзеі (хлопчыкі): Ян Пагуда (Мінск)
Малодшыя надзеі (дзяўчынкі): Ніна Ус (Гродна), Варвара Ваяводава (Мінск)

Версия для печати Отправить эту статью другу Создать из статьи PDF-файл
Комментарии принадлежат их авторам. Мы не несем ответственности за их содержание.
Наши партнеры
Наши проекты
Разделы