В адрес сайта поступило положение о республиканских соревнованиях по шашках "Мемарыял братоў Мялешкаў і Мікалая Крата" . Материал прислал Александр Анисько
«ЗАЦВЯРДЖАЮ» Начальнік аддзела ФКСіТ Слонімскага райвыканкама ___________І.А.Царук 3 сакавіка 2008 года
ПАЛАЖЭННЕ аб правядзенні рэспубліканскіх спаборніцтваў па шашках “Мемарыял братоў Мялешкаў і Мікалая Крата”.
I. МЭТЫ І ЗАДАЧЫ -далейшая папулярызацыя шашак -павышэнне ўзроўню спартыўнага майстэрства
ІІ. УДЗЕЛЬНІКІ СПАБОРНІЦТВАЎ Да ўдзелу ў спаборніцтвах запрашаюцца прадстаўнікі абласцей, гарадоў, раёнаў, клубаў, прадпрыемстваў і арганізацый, школ і пазашкольных устаноў Рэспублікі Беларусь і Бранскай вобласці Расіі. Спаборніцтвы пройдуць у асабістым заліку. У праграме мемарыялу адбудуцца пяць турніраў: асноўны (удзельнічаюць шашысты з кваліфікацыяй не ніжэй кандыдата ў майстры спорту) і 4 юнацкіх (удзельнічаюць юнакі і дзяўчаты 1995-1997 гадоў нараджэння і 1998 года нараджэння і маладзейшыя).
III. ЧАС І МЕСЦА ПРАВЯДЗЕННЯ Спаборніцтвы праводзяцца 4-6 красавіка 2008 года ў СШ №10 (вул. Брэсцкая, 59). Пачатак 4 красавіка ў 16.00 гадзін.
IV. ФІНАНСАВЫЯ ЎМОВЫ Расходы па ўдзелу ў спаборніцтвах (праезд, харчаванне, пражыванне) – за кошт камандзіруючых арганізацый, расходы па судзейству – за кошт аддзела ФКСіТ Слонімскага райвыканкама, прызы пераможцам і прызёрам – за кошт спонсараў спаборніцтваў.
V. ЗАЯЎКІ.
Заяўкі ўстаноўленай формы (з допускам урача) падаюцца ў судзейскую калегію перад пачаткам спаборніцтваў. Пацвярджэнне аб удзеле не пазней 28 сакавіка па тэл. 8-01562-51830 (хатні) і 11-51830 (мабільны) або па e-mail: a.aniska@tut.by
ДАДЗЕНАЕ ПАЛАЖЭННЕ З’ЯЎЛЯЕЦЦА АФІЦЫЙНЫМ ЗАПРАШЭННЕМ НА СПАБОРНІЦТВЫ.
|