Зарегистрируйтесь на , прямо сейчас!
Вход пользователей
Основное меню
Анонсы турниров : Республиканские соревнования по шашкам-64 “Мемарыял братоў Мялешкаў і Мікалая Крата”.
Написал destroyer в 2010/2/1 22:16:46 (2258 прочтений)

Уважаемые посетители в адрес сайта поступило положение о проведении республиканских соревнований.

Информацию прислал А. Анисько

ПАЛАЖЭННЕ

аб правядзенні рэспубліканскіх спаборніцтваў па шашках-64 “Мемарыял братоў Мялешкаў і Мікалая Крата”.

I. МЭТЫ І ЗАДАЧЫ
-далейшая папулярызацыя шашак
-павышэнне ўзроўню спартыўнага майстэрства

ІІ. УДЗЕЛЬНІКІ СПАБОРНІЦТВАЎ
Да ўдзелу ў спаборніцтвах запрашаюцца прадстаўнікі абласцей, гарадоў, раёнаў, клубаў, прадпрыемстваў і арганізацый, школ і пазашкольных устаноў Рэспублікі Беларусь.
Спаборніцтвы пройдуць у асабістым заліку.
У праграме мемарыялу адбудуцца пяць турніраў: асноўны з жараб’ёўкай першага ходу (запрашаюцца шашысты незалежна ад узросту і кваліфікацыі) і 4 юнацкіх (удзельнічаюць юнакі і дзяўчаты 1997-1999 гадоў нараджэння і 2000 года нараджэння і маладзейшыя).

III. ЧАС І МЕСЦА ПРАВЯДЗЕННЯ
Спаборніцтвы праводзяцца 26-28 лютага 2010 года ў СШ №10 (вул. Брэсцкая, 59). Пачатак 26 лютага ў 16.00 гадзін.

IV. ФІНАНСАВЫЯ ЎМОВЫ
Расходы па ўдзелу ў спаборніцтвах (праезд, харчаванне, пражыванне) – за кошт камандзіруючых арганізацый, расходы па судзейству – за кошт аддзела ФКСіТ Слонімскага райвыканкама, прызы пераможцам і прызёрам – за кошт спонсараў спаборніцтваў.

V. ЗАЯЎКІ.

Заяўкі ўстаноўленай формы (з допускам урача) падаюцца ў судзейскую калегію перад пачаткам спаборніцтваў.
Пацвярджэнне аб удзеле не пазней 23 лютага па тэл. 8-01562-51830 (хатні) і мабільныя 8-029-1151830 (Velcom) і 8-029-2810448 (МТС)
або па e-mail: a.aniska@tut.by і a.aniska@mail.ru

ДАДЗЕНАЕ ПАЛАЖЭННЕ З’ЯЎЛЯЕЦЦА АФІЦЫЙНЫМ ЗАПРАШЭННЕМ НА СПАБОРНІЦТВЫ.

Версия для печати Отправить эту статью другу Создать из статьи PDF-файл
Комментарии принадлежат их авторам. Мы не несем ответственности за их содержание.
Наши партнеры
Наши проекты
Разделы