Зарегистрируйтесь на , прямо сейчас!
Вход пользователей
Основное меню
Новости : Адкрыты Кубак г.Мiнска па шашках-64 сярод юнакоў i дзяўчат
Написал marny в 2013/3/1 15:40:00 (2140 прочтений)

З 1 па 6 сакавiка праходзiў адкрыты Кубак г.Мiнска па шашках-64 сярод юнакоў i дзяўчат. У праграме спаборнiцтваў адбыліся тры розныя турнiры.


1-2 сакавіка прайшоў камандны турнiр сярод хлопчыкаў i дзяўчынак 2000 г.н. i маладзей. У спаборнiцтвах прынялі ўдзел 12 каманд з Мар’iнай Горкi, Жодзiна i Мiнска.
Упэўненую перамогу атрымала каманда Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па шахматах і шашках (г.Мінск), якая выступала ў наступным складзе: Ілля Краўцоў, Андрэй Молчан, Іван Трубнікаў, Яна Лазовік. Другое месца ў каманды СДзЮШАР-11 (г.Мінск), трэцяе - у каманды г.Жодзіна.
Вынікі турніра.

4-5 сакавіка адбыўся турнiр па хуткiх шашках сярод юнакоў i дзяўчат 1994 г.н. i маладзей. Усе ўдзельнiкi былi падзелены на дзве ўзроставыя групы - старэйшую (юнiёры, кадэты) i малодшую (мiнiкадэты, надзеi). Спаборнiцтвы праходзiлi па сiстэме мiкраматчаў, з жараб'ёўкай першага хода белых у старэйшай групе.
У малодшай групе перамаглi Мiхаiл Семянюк сярод хлопчыкаў i Марыя Часнакова сярод дзяўчынак. Лепшымi ў старэйшай групе сталi майстры спорту Аляксей Кунiца i Анастасiя Барышава.
Вынiкi:
Юнiёры i кадэты
Мiнiкадэты i надзеi

6 сакавiка прайшоў турнiр па блiскавiчнай гульнi. Ён праходзіў па той жа сістэме, што і турнір па хуткіх шашках. У старэйшай групе перамаглі Аляксей Куніца і Марыя Міронава, у малодшай - Міхаіл Семянюк і Ніка Бахрэнькова.
Вынiкi:
Юнiёры i кадэты
Мiнiкадэты i надзеi

Версия для печати Отправить эту статью другу Создать из статьи PDF-файл
Комментарии принадлежат их авторам. Мы не несем ответственности за их содержание.
Наши партнеры
Наши проекты
Разделы