З 15 па 22 снежня ў Домбках (Польшча) праходзіў чэмпiянат свету па шашках-100 сярод юнiёраў i кадэтаў. 20 снежня адбыўся чэмпіянат па маланкавай гульні. Вера Хвашчынская - чэмпіёнка свету, Аляксей Куніца і Ўладзіслаў Валюк - бронзавыя прызёры!
У асноўнай праграме ва Ўладзіслава Валюка яшчэ адзін медаль - на гэты раз сярэбраны. Анастасія Барышава стала бронзавым прызёрам!
Віншуем спартсменаў і іх трэнераў.
Фота са старонкі клуба Jeżyczki на Facebook.
Склад зборнай Беларусі: юніёры 1.Фёдар Бакач 2.Аляксей Кунiца юнiёркi 1.Вера Хвашчынская 2.Анастасiя Барышава
кадэты 1.Валерый Разаеў 2.Уладзiслаў Валюк 3.Дзмiтрый Немец кадэткi 1.Марыя Міронава 2.Палiна Петрусёва
Афіцыйная старонка чэмпіянату - http://www.dabki2014.pl/?lang=en |