Страницы сайта http://fmjd.org, посвященные деятельности Общественного объединения "БЕЛОРУССКАЯ ФЕДЕРАЦИЯ ШАШЕК"
Зарегистрируйтесь на БФШ, прямо сейчас!
Вход пользователей
Основное меню

Юнацкі чэмпіянат Еўропы па шашках-100

Сообщений marny в 2015/8/8 18:20:00 (2679 прочли)
З 1 па 7 жніўня ў Таліне (Эстонія) адбыўся юнацкі чэмпіянат Еўропы па шашках-100, у якім прынялі ўдзел 228 спартсменаў з 14 краін. На рахунку нашай зборнай 10 медалёў і другое месца ў камандным заліку!

У класічнай праграме чэмпіёнкамі Еўропы сталі Яна Лазовік і Вікторыя Нікалаева. Паліна Петрусёва - сярэбраны прызёр, Вера Хвашчынская - бронзавы. У маланкавай гульні золата на рахунку Веры Хвашчынскай, серабро - Канстанціна Нарда, Яны Лазовік і Вікторыі Нікалаевай, бронза - Уладзіслава Валюка і Іллі Астаф'ева. Віншуем спартсменаў і іх трэнераў! Афіцыйная старонка чэмпіянату -http://eyc2015.kabeliit.ee Склад зборнай Беларусі: Юніёры: Уладзіслаў Валюк, Алег Чэпа, Аляксей Куніца (усе - Мінск) Юніёркі: Вера Хвашчынская (Бабруйск) Кадэты: Канстанцін Норд, Дзмітрый Немец, Юрый Цімановіч (усе - Мінск) Кадэткі: Паліна Петрусёва, Яна Якубовіч, Марыя Міронава, Аляксандра Спірына (бліц) (усе - Мінск) Мінікадэты: Іван Трубнікаў, Цімафей Кутас (абодва - Мінск), Сцяпан Дарашэнка (Жодзіна) Мінікадэткі: Дар'я Бравая (Жодзіна), Яна Лазовік, Паліна Казлова (абедзве - Мінск) Надзеі (хлопчыкі): Ілля Астаф'еў (Слонім), Расціслаў Лысюк (Жодзіна), Аляксандр Мельчакоў (Мар'іна Горка) Надзеі (дзяўчынкі): Вікторыя Нікалаева (Мінск), Настасся Сакалова (Бабруйск)
Версия для печати Отправить эту статью другу
История шашек в Беларуси
Наши проекты
Разделы