З 1 па 7 лістапада ў Бэйлене (Нідэрланды) праходзіў юнацкі чэмпіянат свету па шашках-100, у якім прынялі ўдзел 289 спартсменаў з 19 краін. У класічнай праграме на рахунку нашых гульцоў 4 медалі - Вера Хвашчынская - чэмпіёнка свету, Уладзіслаў Валюк і Яна Лазовік - сярэбраныя прызёры, у Вікторыі Нікалаевай трэцяе месца. 3 лістапада адбыўся чэмпіянат свету па маланкавай гульні. У скарбонцы нашай каманды 6 медалёў - Вікторыя Нікалаева стала чэмпіёнкай свету. Уладзіслаў Валюк, Вера Хвашчынская, Яна Якубовіч, Яна Лазовік - сярэбраныя прызёры, Паліна Петрусёва - бронзавы. Віншуем спартсменаў і іх трэнераў!
Афіцыйная старонка чэмпіянату - http://youth.wcdraughts.com
Склад зборнай Беларусі: Юніёры: Уладзіслаў Валюк, Аляксей Куніца (абодва - Мінск) Юніёркі: Вера Хвашчынская (Бабруйск) Кадэты: Канстанцін Норд, Дзмітрый Немец, Юрый Цімановіч (усе - Мінск) Кадэткі: Паліна Петрусёва, Яна Якубовіч, Марыя Міронава (усе - Мінск) Мінікадэты: Іван Трубнікаў, Цімафей Кутас (абодва - Мінск) Мінікадэткі: Дар'я Бравая (Жодзіна), Яна Лазовік, Паліна Казлова (абедзве - Мінск) Надзеі (хлопчыкі): Ілля Астаф'еў (Слонім) Надзеі (дзяўчынкі): Вікторыя Нікалаева (Мінск) |