Першынство Гродзенскай вобласці па шашках-64 сярод юнакоў і дзяўчат
Дата 2016/1/31 18:00:00 | Раздел: Новости
| 28-31 студзеня ў Гродне адбылося першынство вобласці па шашках-64 сярод юнакоў і дзяўчат у дзвюх узроставых групах – малодшыя кадэты (2003-05 гады нараджэння) і надзеі (2006 г.н. і маладзей). Ва ўсіх групах гульні праходзілі па сістэме мікраматчаў з кантролем часу па 30 хвілін на кожную партыю мікраматча. Тэхнічныя вынікі першынства далей.
Малодшыя кадэты: юнакі – 15 удзельнікаў, 8 тураў: 1.Якімовіч Ілля (Слонім) – 15 ачкоў 2.Вянцкевіч Вадзім (Ліда) – 13 ачкоў 3.Пятроў Максім (Ліда) – 11 ачкоў
дзяўчаты – 7 удзельніц: 1.Удот Дар’я (Гродна) – 10 ачкоў 2.Едунова Вікторыя (Ліда) – 10 ачкоў 3.Цівінская Карына (Гродна) – 10 ачкоў Быў праведзены дадатковы турнір са скарочаным кантролем часу
Надзеі: хлопчыкі – 24 удзельнікі, 9 тураў: 1.Леў Марат (Слонім) – 18 ачкоў 2.Астаф’еў Ілля (Слонім) – 16 ачкоў 3.Цэхановіч Аляксандр (Ліда) – 12 ачкоў
дзяўчынкі – 14 удзельніц, 7 тураў: 1.Сіняк Аляксандра (Слонім) – 13 ачкоў (па лепшаму каэфіцыенту) 2.Сімагіна Ганна (Гродна) – 13 ачкоў 3.Анісімава Аліса (Гродна) – 9 ачкоў.
Інфармацыю даслаў галоўны суддзя першынства Аляксандр Аніська.
|
|