Камандны чэмпіянат свету па шашках-64

Дата 2016/8/24 9:10:00 | Раздел: Новости

З 24 жніўня па 3 верасня ў Кранева (Балгарыя) праходзіў камандны чэмпіянат свету па шашках-64.

Адбыліся чэмпіянаты ў маланкавай праграме. Як і летась, мацнейшымі ў свеце сталі нашыя мужчынская (Ігар Міхальчанка, Яўген Кандрачэнка, Міхаіл Семянюк) і жаночая (Вера Хвашчынская, Дар'я Федаровіч) каманды!
У жаночым турніры другая каманда Беларусі (Анастасія Барышава, Аляксандра Спірына) заняла трэцяе месца.

У класічнай праграме медалі на рахунку толькі нашых жаночых зборных. Чэмпіёнам свету стала першая каманда (Вера Хвашчынская, Дар'я Федаровіч), на рахунку другой (Анастасія Барышава, Аляксандра Спірына) - сярэбраныя медалі!

Віншуем!

Афіцыйная старонка чэмпіянату - https://idf64.org/ru/2016/world-team-championship-2/


Эта статья взята с сайта
http://belarus.fmjd.org

Адрес этой статьи:
http://belarus.fmjd.org/modules/news/article.php?storyid=1046