XVIII рэспубліканскі юнацкі камандны турнір па шашках-64 “Юныя таленты”, прысвечаны памяці Мікалая Якуты

Дата 2016/12/12 7:10:00 | Раздел: Новости

З 9 па 11 снежня ў Слоніме адбыўся XVIII рэспубліканскі юнацкі камандны турнір па шашках-64 “Юныя таленты”, прысвечаны памяці Мікалая Якуты. Вынікі далей.





ПАЛАЖЭННЕ
аб правядзенні XVIII рэспубліканскага юнацкага каманднага турніру па шашках-64 “Юныя таленты”, прысвечанага памяці Мікалая Якуты.

1. Мэты і задачы:
Прапаганда шашачнай гульні сярод моладзі, усталяванне сяброўскіх сувязей з шашачнымі цэнтрамі Беларусі, павышэнне ўзроўню спартыўнага майстэрства ўдзельнікаў.
2. Кіраўніцтва спаборніцтвамі:
Агульнае кіраўніцтва правядзеннем спаборніцтваў ажыццяўляе аддзел адукацыі, спорту і турызму Слонімскага райвыканкама. Непасрэднае правядзенне спаборніцтваў ускладваецца на галоўную судзейскую калегію, зацверджаную начальнікам аддзела.
3. Час і месца правядзення:
Спаборніцтвы пройдуць з 9 па 11 снежня 2016 года ў актавай зале СШ № 10 (г.Слонім, вул. Брэсцкая, 59). Пачатак 9 снежня а 16-й гадзіне.
4. Удзельнікі:
Да ўдзелу ў спаборніцтвах запрашаюцца каманды гарадоў, раёнаў, школ, пазашкольных устаноў, клубаў і іншых арганізацый. Склад каманды 5 чалавек:
3 юнакі і 1 дзяўчына 2000 года нараджэння і маладзей, і трэнер-прадстаўнік.
5. Фінансаванне:
Расходы па праезду, харчаванню і пражыванню ўдзельнікаў – за кошт камандзіруючых арганізацый, судзейства – за кошт аддзела адукацыі, спорту і турызму Слонімскага райвыканкама, прызы – за кошт спонсараў турніру.
6. Узнагароджанне:
Каманды, заняўшыя 1-3 месцы, узнагароджваюцца дыпломамі адпаведных ступеняў і прызамі.
7. Заяўкі:
Заяўкі ўстаноўленай формы падаюцца ў судзейскую калегію перад пачаткам спаборніцтваў. Пацвярджэнне аб удзеле ў турніры не пазней 5 снежня па тэлефонах: 8-01562-68830 (хатні), 8-029-1151830 (Velcom), 8-033-3751830 (МТС), або па электроннай пошце: a.aniska@tut.by

Дадзенае палажэнне з’яўляецца афіцыйным запрашэннем на спаборніцтвы.




Эта статья взята с сайта
http://belarus.fmjd.org

Адрес этой статьи:
http://belarus.fmjd.org/modules/news/article.php?storyid=1059