Моладзевы чэмпіянат Еўропы па шашках-64

Дата 2017/4/30 9:20:00 | Раздел: Новости

З 29 красавіка па 7 мая ў г.Арол (Расія) адбыўся моладзевы чэмпіянат Еўропы па шашках-64.

30 красавіка адбыўся чэмпіянат па бліскавічнай гульні. Чэмпіёнам Еўропы стаў Арцём Ціханаў. Вера Хвашчынская, Вікторыя Нікалаева і Дар'я Нікіфарава - сярэбраныя прызёры, Міхаіл Семянюк, Паліна Петрусёва, Яна Лазовік і Марыя Часнакова - бронзавыя.

У чэмпіянаце Еўропы па хуткай гульні, які адбыўся 1 мая перамаглі Міхаіл Семянюк, Паліна Петрусёва, Вікторыя Нікалаева, Арцём Ціханаў і Дар'я Нікіфарава! Другімі сталі Вера Хвашчынская і Яна Якубовіч.

Бліскуча выступіла беларуская каманда ў класічнай праграме, што праходзіла з 2 па 7 мая! Чэмпіёнамі Еўропы сталі Марыя Міронава, Яна Якубовіч, Вікторыя Нікалаева і Арцём Ціханаў. Серабро на рахунку Веры Хвашчынскай, Паліны Петрусёвай і Дар'і Нікіфаравай, бронза ў Аляксея Куніцы і Андрэя Моўчана.
Віншуем спартсменаў і іх трэнераў!

Афіцыйная старонка чэмпіяната.

Склад зборнай Беларусі далей.
Моладзь (юнакі): Аляксей Куніца (Мінск)
Моладзь (дзяўчыны): Вера Хвашчынская (Бабруйск)
Юніёры: Віталь Новікаў (Віцебск), Дзмітрый Немец, Міхаіл Семянюк(абодва - Мінск)
Юніёркі: Аляксандра Спірына, Марыя Міронава, Паліна Петрусёва (усе - Мінск)
Кадэты: Андрэй Моўчан, Юрый Цімановіч (абодва - Мінск)
Кадэткі: Яна Якубовіч, Яна Лазовік (абедзве - Мінск)
Мінікадэты: Марат Леў (Слонім), Сцяпан Дарашэнка (Жодзіна), Вадзім Злобіч (Мінск)
Мінікадэткі: Вікторыя Нікалаева, Марыя Часнакова (абедзве - Мінск)
Надзеі (хлопчыкі): Арцём Ціханаў (Ваўкавыск), Даніла Чувак (Мінск)
Надзеі (дзяўчынкі): Дар'я Нікіфарава, Яўгенія Швед (абедзве - Мінск), Аляксандра Сіняк (Слонім)



Эта статья взята с сайта
http://belarus.fmjd.org

Адрес этой статьи:
http://belarus.fmjd.org/modules/news/article.php?storyid=1088