Моладзевы чэмпіянат свету па шашках-64

Дата 2017/8/24 14:40:00 | Раздел: Новости

З 23 жніўня па 2 верасня ў Кранева (Балгарыя) праходзіў моладзевы чэмпіянат свету па шашках-64.

Афіцыйная старонка чэмпіянату - https://idf64.org/ru/2017/world-youth-championship-6/

24 жніўня адбыўся чэмпіянат свету па бліскавічнай гульні. Пераможцамі сталі Марыя Міронава і Арцём Ціханаў, трэцяе месца ў Міхаіла Семянюка і Дар'і Нікіфаравай!

Бліскуча выступілі беларусы ў хуткай праграме, што адбылася 25 жніўня! Чэмпіёнамі свету сталі Ўладзіслаў Валюк, Паліна Петрусёва, Яна Якубовіч і Арцём Ціханаў! Вікторыя Нікалаева і Дар'я Нікіфарава - сярэбраныя прызёры, Марыя Міронава, Яна Лазовік, Марат Леў і Марыя Часнакова - бронзавыя!

1 жніўня скончылася класічная праграма. Паліна Петрусёва і Дар'я Нікіфарава - чэмпіёнкі свету! Сярэбранымі прызёрамі сталі Эма Макарэвіч, Міхаіл Семянюк, Аляксандра Спірына, Яна Якубовіч, Вікторыя Нікалаева, Арцём Ціханаў і Аляксандра Сіняк! Бронза ў Анастасіі Барышавай!

Па выніках класічнай праграмы чэмпіяната свету нашая зборная ўпершыню ў гісторыі стала лепшай у камандным заліку!

Віншуем спартсменаў і іх трэнераў!

Склад зборнай Беларусі далей.
Моладзь (юнакі): Аляксей Куніца (Мінск)
Моладзь (дзяўчыны): Анастасія Барышава (Мінск), Эма Макарэвіч (Гродна)
Юніёры: Дзмітрый Немец, Міхаіл Семянюк, Уладзіслаў Валюк (усе - Мінск)
Юніёркі: Аляксандра Спірына, Марыя Міронава, Паліна Петрусёва (усе - Мінск)
Кадэты: Андрэй Моўчан (Мінск)
Кадэткі: Яна Якубовіч, Яна Лазовік (абедзве - Мінск)
Мінікадэты: Марат Леў (Слонім)
Мінікадэткі: Вікторыя Нікалаева, Марыя Часнакова (абедзве - Мінск)
Надзеі (хлопчыкі): Арцём Ціханаў (Ваўкавыск), Георгій Выдзерка (Гродна)
Надзеі (дзяўчынкі): Дар'я Нікіфарава, Яўгенія Швед (абедзве - Мінск), Аляксандра Сіняк (Слонім), Любоў Кобрына (Мінск), Антаніна Кучынская (Мар'іна Горка)
Малодшыя надзеі (дзяўчынкі): Інга Барашка (Гомель)




Эта статья взята с сайта
http://belarus.fmjd.org

Адрес этой статьи:
http://belarus.fmjd.org/modules/news/article.php?storyid=1108