Моладзевы чэмпіянат Еўропы па шашках-64

Дата 2019/4/27 7:50:00 | Раздел: Навіны

З 27 красавіка па 4 мая ў п.Кранева (Балгарыя) прайшоў моладзевы чэмпіянат Еўропы па шашках-64.
У бліскавічнай праграме чэмпіёнамі сталі Ўладзіслаў Валюк, Яна Якубовіч, Марат Леў, Вікторыя Нікалаева і Дар'я Нікіфарава! Аляксандра Спірына і Міхаіл Семянюк - сярэбраныя прызёры, Захар Шыбакоў, Сяргей Астапаў, Фелікс Баярскі і Нэлі Куртава - бронзавыя!
У чэмпіянаце Еўропы па хуткай гульні перамаглі Аляксандра Спірына, Міхаіл Семянюк, Яна Якубовіч, Вікторыя Нікалаева, Марат Леў і Дар'я Нікіфарава! На другім месцы Захар Шыбакоў, на трэцім Уладзіслаў Валюк, Сяргей Астапаў, Інга Барашка, Фелікс Баярскі і Нэлі Куртава!
У класічнай праграме чэмпіёнамі сталі Аляксандра Спірына, Міхаіл Семянюк, Яна Якубовіч, Захар Шыбакоў, Вікторыя Нікалаева, Марат Леў і Дар'я Нікіфарава! Серабро выйгралі Уладзіслаў Валюк, Сяргей Астапаў і Фелікс Баярскі, бронзу Нэлі Куртава!
Такім чынам, Яна Якубовіч, Вікторыя Нікалаева, Марат Леў і Дар'я Нікіфарава сталі абсалютнымі чэмпіёнамі Еўропы, перамогшы ва ўсіх трох праграмах!
У камандным заліку па выніках класічнай праграмы зборная Беларусі упэўнена заняла першае месца! Віншуем спартсменаў і іх трэнераў!
Афіцыйная старонка чэмпіянату.
Склад зборнай Беларусі далей.
Моладзь (юнакі): Уладзіслаў Валюк (Мінск)
Моладзь (дзяўчаты): Аляксандра Спірына (Мінск)
Юніёры: Міхаіл Семянюк (Мінск)
Юніёркі: Яна Якубовіч (Мінск)
Кадэты: Захар Шыбакоў (Мар'іна Горка)
Кадэткі: Вікторыя Нікалаева (Мінск)
Мінікадэты: Марат Леў (Слонім)
Мінікадэткі: Дар'я Нікіфарава (Мінск)
Надзеі (хлопчыкі): Сяргей Астапаў (Гомель)
Надзеі (дзяўчынкі): Інга Барашка (Гомель)
Малодшыя надзеі (хлопчыкі): Фелікс Баярскі (Гомель)
Малодшыя надзеі (дзяўчынкі): Нэлі Куртава (Мінск)



Эта статья взята с сайта
http://belarus.fmjd.org

Адрес этой статьи:
http://belarus.fmjd.org/modules/news/article.php?storyid=1248