Моладзевы чэмпіянат Еўропы па шашках-100

Дата 2019/8/9 10:50:00 | Раздел: Навіны

З 1 па 9 жніўня ў Варшаве (Польшча) праходзіў XXI моладзевы чэмпіянат Еўропы па шашках-100.
1-7 жніўня адбылася класічная праграма. Вера Хвашчынская і Яна Якубовіч - чэмпіёнкі Еўропы! Сярэбранымі прызёрамі сталі Анастасія Барышава і Міхаіл Семянюк, бронзавымі - Аляксей Куніца, Яўген Жукоўскі і Дар'я Нікіфарава.
Бліскуча выступілі нашы спартсмены ў хуткай праграме. Чэмпіёнамі сталі Ўладзіслаў Валюк, Міхаіл Семянюк, Яна Якубовіч, Вікторыя Нікалаева і Ксенія Белая! Алег Чэпа, Паліна Петрусёва і Дар'я Нікіфарава на другім месцы, Анастасія Барышава на трэцім.
У апошні дзень адбылася бліскавічная праграма. Уладзіслаў Валюк, Міхаіл Семянюк і Яна Якубовіч сталі чэмпіёнамі Еўропы! Вікторыя Нікалаева і Дар'я Нікіфарава - сярэбраныя прызёры, Георгій Выдзерка - бронзавы!
Віншуем спартсменаў і іх трэнераў!
Склад зборнай Беларусі.
Афіцыйная старонка чэмпіянату.


Эта статья взята с сайта
http://belarus.fmjd.org

Адрес этой статьи:
http://belarus.fmjd.org/modules/news/article.php?storyid=1274