| |  
 
 Этап Кубка свету ў РызеДата 2019/7/28 15:20:00 | Раздел: Навіны
 
 |  | З 22 па 28 ліпеня ў Рызе (Латвія) праходзіў этап Кубка свету па шашках-100 з прызавым фондам 10 000 еўра.
Вольга Федаровіч стала бронзавай прызёркай жаночага турніра! Віншуем! У дзясятку таксама трапіла Яна Якубовіч - яна на восьмым месцы. Перамагла Арлета Флісікоўска з Польшчы. 
У турніры сярод мужчын лепшым стаў Аляксандр Георгіеў (Расія). Міхаіл Семянюк на шостым месцы, Яўген Ватуцін на пятнаццатым.
Там жа з 25 па 28 ліпеня адбыўся міжнародны юнацкі турнір па шашках-100. Дар'я Нікіфарава заняла першае месца ў заліку сярод дзяўчат да 14 год. 
 Афіцыйны сайт спаборніцтваў. 
 | 
 |