Анлайн-турнір PCBEST Cup for Clubs

Дата 2020/6/6 19:20:00 | Раздел: Навіны

З 2 траўня па 30 чэрвеня на платформе lidraughts.org праходзіў міжнародны анлайн-турнір па шашках-100 сярод клубаў PCBEST Cup, у якім прынялі ўдзел 29 каманд з Беларусі, Бельгіі, Італіі, Латвіі, Нідэрландаў і Польшчы. Падрабязнасці далей.
Групавы этап.
Усе беларускія каманды прайшлі далей. Вынікі:
https://results.fmjd.org/tournaments/2020/f_390/
https://results.fmjd.org/tournaments/2020/f_393/

1/8 фінала.
Выбылі абедзве каманды РЦАП: РЦАП - Het Noorden (NED) - 4-4, 1-7, РЦАП ІІ - Admirał Pcbest Szczecin (POL) - 1-7, 1-7. Прайшлі далей каманда СДзЮШАР, якая перамагла Olymp Błonie (POL) - 5-3, 7-1, а таксама Heijmans Excelsior (NED), за якую выступаюць Дар'я Федаровіч, Вольга Федаровіч і Ўладзіслаў Сплендзер і якая абыграла CD Turismo Fossano (ITA) толькі ў дадатковым матчы - 5-3, 3-5, 5-3.
Вынікі:
https://results.fmjd.org/tournaments/2020/f_411/
https://results.fmjd.org/tournaments/2020/f_412/

1/4 фінала.
Добрую гульню з фаварытам турніру, камандай гросмайстраў Hijken DTC (Нідэрланды) паказала мінская каманда СДзЮШАР (Яна Якубовіч, Дзмітрый Немец, Паліна Петрусёва, Іван Трубнікаў). З 8 партый 7 скончыліся ўнічыю і ўсё вырашыла перамога на першай дошцы чэмпіёна света Roel Boomstra над Янай Якубовіч у другім туры. Дарэчы, у партыі першага тура Яна магла перамагчы, але не правяла камбінацыю.
Вылецела з турніру і нідэрландская каманда Heijmans Excelsior, за якую выступалі Вольга і Дар'я Федаровіч і Ўладзіслаў Сплендзер. Цікава, што сцэнар матча з польскай камандай Admirał Pcbest Szczecin выдаўся амаль такім жа, што і ў СДзюШАР. Ізноў 7 нічыіх у 8 партыях і паражэнне на першай дошцы Вольгі Федаровіч ад яшчэ аднаго нідэрландскага топ-гросмайстра Martijn van IJzendoorn, толькі гэтым разам у першым туры.
Вынікі 1/4 фінала:
https://results.fmjd.org/tournaments/2020/f_433/
https://results.fmjd.org/tournaments/2020/f_430/.




Эта статья взята с сайта
http://belarus.fmjd.org

Адрес этой статьи:
http://belarus.fmjd.org/modules/news/article.php?storyid=1353