
Анлайн-турнір Кубак Перамогі
Дата 2020/5/11 7:40:00 | Раздел: Навіны
| 9-10 траўня на платформе playok.com адбыўся міжнародны анлайн-турнір па шашках-64 Кубак Перамогі, прысвечаны 75-годдзю перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Спаборніцтвы праводзіліся сярод мужчын, жанчын, юнакоў і дзяўчат да 9, 11, 14, 17 год і сабралі 540 спартсменаў з 24 краін Азіі, Амерыкі, Афрыкі і Еўропы.
На рахунку нашай моладзі 5 медалёў. Пераможцамі сталі Дар'я Нікіфарава (Д14, Мінск) і Аляксей Паўлючэнка (Ю9, Мінск), Марат Леў (Ю17, Слонім) і Юлія Швед (Д9, Мінск) - сярэбраныя прызёры, Ілля Астаф'еў (Ю17, Слонім) - бронзавы.
Сюжэт тэлекампаніі СТБ.
Поўныя вынікі на старонцы Міжнароднай федэрацыі шашак IDF -https://idf64.org/ru/2020/online-victory-cup-in-draughts-64-dedicated-to-the-75th-anniversary-of-victory-in-the-world-war-ii/
|
|