Мемарыял братоў Мялешкаў і Мікалая Крата

Дата 2021/4/25 10:40:00 | Раздел: Навіны

З 23 па 25 красавіка ў Слоніме праходзілі традыцыйныя рэспубліканскія спаборніцтвы па шашках-64, прысвечаныя памяці братоў Мялешкаў і Мікалая Крата.
У галоўным турніры перамагла майстар спорту з Гродна Эма Саўрас.
Вынікі: асноўны турнір, юнацкі турнір.
Фота прызёраў. Палажэнне далей.
ПАЛАЖЭННЕ
аб правядзенні рэспубліканскіх спаборніцтваў па шашках-64, прысвечаных памяці братоў Мялешкаў і Мікалая Крата.

I.Мэты і задачы:
-папулярызацыя шашачнай гульні
-павышэнне спартыўнага ўзроўню ўдзельнікаў.
II.Кіраўніцтва спаборніцтвамі:
Агульнае кіраўніцтва ажыццяўляе аддзел спорту і турызму Слонімскага райвыканкама. Непасрэднае правядзенне ўскладваецца на галоўную судзейскую калегію, зацверджаную начальнікам аддзела.
III.Удзельнікі спаборніцтваў, сістэма правядзення.
Да ўдзелу ў спаборніцтвах запрашаюцца прадстаўнікі абласцей, раёнаў, гарадоў, прадпрыемстваў, клубаў, школ і пазашкольных устаноў. Прадугледжана правядзенне асноўнага і юнацкіх турніраў.
У асноўным турніры прымаюць удзел шашысты з кваліфікацыяй не ніжэй другога разраду і незалежна ад узросту. Спаборніцтвы пройдуць у 7 тураў па швейцарскай сістэме (мікраматчы) з жараб’ёўкай хадоў і пазіцый згодна з афіцыйнай табліцай жараб’ёўкі дэбютаў IDF.
У юнацкіх турнірах прымаюць удзел юнакі і дзяўчаты 2005 года нараджэння і маладзей, якія маюць юнацкія разрады, і безразраднікі. Сістэму правядзення і падзел на ўзроставыя групы вызначае судзейская калегія ў залежнасці ад колькасці ўдзельнікаў.
IV.Час і месца правядзення:
Спаборніцтвы праводзяцца 23-25 красавіка 2021 г. у ДУА “СШ № 10” (г.Слонім, вул.Брэсцкая, 59). Пачатак 23 красавіка ў 16.00 гадзін. Закрыццё спаборніцтваў 25 красавіка ў 12.00.
V.Вызначэнне пераможцаў, узнагароджванне.
Месцы ўдзельнікаў вызначаюцца ў адпаведнасці з правіламі IDF. Пераможцы і прызёры ўзнагароджваюцца дыпломамі, медалямі і каштоўнымі прызамі.
VI.Фінансавыя ўмовы.
Расходы па ўдзелу ў спаборніцтвах (праезд, пражыванне, харчаванне) – за кошт камандзіруючых арганізацый, узнагароджванне пераможцаў і прызёраў – за кошт спонсараў спаборніцтваў, харчаванне суддзяў – за кошт аддзела спорту і турызму Слонімскага райвыканкама.
VII.Заяўкі ўстаноўленай формы падаюцца перад пачаткам спаборніцтваў.
Пацвярджэнне аб удзеле не пазней 18 красавіка па тэл. 8-029-1151830 (A1), 8-033-3751830 (МТС), ці па e-mail: a.aniska@tut.by




Эта статья взята с сайта
http://belarus.fmjd.org

Адрес этой статьи:
http://belarus.fmjd.org/modules/news/article.php?storyid=1449