Камандны чэмпіянат Еўропы па шашках-100

Дата 2021/10/7 13:40:00 | Раздел: Навіны

З 4 па 9 кастрычніка ў К'янчана-Тэрме (Італія) праходзіў камандны чэмпіянат Еўропы па шашках-100. У праграме спаборніцтвы ў класічнай, бліскавічнай і хуткай праграмах. Падрабязнасці далей.

У чэмпіянаце прымалі удзел жаночая (Вольга Федаровіч, Вікторыя Нікалаева, Паліна Петрусёва) і мужчынская (Георгій Выдзерка, Аляксандр Булатаў, Аляксей Куніца) зборныя Беларусі.
У класічнай праграме ў жаночым турніры 7 каманд гулялі у адзін круг. За тур да канца зборная Беларусі гарантавала сабе першае месца! Віншуем з бліскучай перамогай!
Вынікі.
У мужчынскім турніры 10 каманд былі падзелены на дзве групы. Па дзве лепшыя зборныя выйшлі у фінал А і разыгралі медалі. Каманда Беларусі на папярэднім этапе заняла трэцяе месца ў групе А і трапіла ў фінал B, дзе заняла за 5 месца. Вынікі папярэдняга этапа: група А, група В.
Фіналы: А, В, С.
6 кастрычніка адбылася бліскавічная праграма. Жаночая зборная Беларусі - бронзавы прызёр! Мужчынская каманда на чацвёртым месцы.
Вынікі: жанчыны, мужчыны.
8 кастрычніка праходзіла хуткая праграма. Жаночая зборная Беларусі стала трэцяй, мужчынская - на сёмым месцы.
Вынікі: жанчыны, мужчыны.



Эта статья взята с сайта
http://belarus.fmjd.org

Адрес этой статьи:
http://belarus.fmjd.org/modules/news/article.php?storyid=1492