Чэмпіянат Еўропы па шашках-100 сярод моладзі

Дата 2021/11/21 18:40:00 | Раздел: Навіны

З 15 па 21 лістапада ў Картрэйку (Бельгія) праходзіў чэмпіянат Еўропы па шашках-100 сярод моладзі да 27 гадоў.
Бліскуча згулялі беларусы ў класічнай праграме. Яна Якубовіч і Дзмітрый Немец сталі чэмпіёнамі, Паліна Петрусёва заваявала сярэбраны медаль!
У бліскавічнай праграме золата на рахунку Яны Якубовіч, Дзмітрый Немец на трэцім месцы!
У апошні дзень адбыліся спаборніцтвы па хуткай гульні. Сваё трэцяе золата заваявала Яна Якубовіч і стала абсалютнай чэмпіёнкай Еўропы! Бронза на рахунку Паліны Петрусёвай.
Віншуем спартсменаў і іх трэнераў! Сайт чэмпіянату - https://eku27.be


Эта статья взята с сайта
http://belarus.fmjd.org

Адрес этой статьи:
http://belarus.fmjd.org/modules/news/article.php?storyid=1506