Яўгену Ватуціну 60!

Дата 2022/4/19 5:50:00 | Раздел: Навіны

Сёння 60-гадовы юбілей адзначае міжнародны гросмайстар Яўген Ватуцін – пераможца сусветнай шашачнай алімпіяды (1992) і каманднага чэмпіянату Еўропы (2010) у складзе зборнай Беларусі, 7-разовы чэмпіён Беларусі па стаклетачных шашках. У якасці трэнера падрыхтаваў шмат моцных спартсменаў, у тым ліку чэмпіёнак свету Вольгу Камышлееву і Наталлю Садоўску. Віншуем з юбілеем і жадаем моцнага здароўя і высокіх дасягненняў!
Інтэрв'ю Яўгена Ватуціна праекту “Шашки – народная игра!”.


Эта статья взята с сайта
http://belarus.fmjd.org

Адрес этой статьи:
http://belarus.fmjd.org/modules/news/article.php?storyid=1588