Моладзевы чэмпіянат свету па шашках-64

Дата 2022/8/31 11:30:00 | Раздел: Навіны

З 22 па 31 жніўня ў Кранева (Балгарыя) праходзіў моладзевы чэмпіянат свету па шашках-64. Старонка чэмпіянату.
У хуткай праграме, якая адбылася 22 жніўня, чэмпіёнкай свету стала Марыя Часнакова! Паліна Петрусёва, Арцём Ціханаў, Дар'я Нікіфарава, Аляксей Паўлючэнка, Іван Невар - сярэбраныя прызёры, Аляксей Куніца і Марыя Атрошанка - бронзавыя!
23 жніўня адбыўся чэмпіянат свету па бліскавічнай гульні. Другое месца занялі Уладзіслаў Валюк, Сцяпан Дарашэнка, Вікторыя Нікалаева, Арцём Ціханаў, Іван Бародзіч, Аляксей Паўлючэнка і Іван Невар, трэцяе - Аляксей Куніца!
31 жніўня скончылася класічная праграма. Чэмпіёнамі свету сталі Уладзіслаў Валюк і Марыя Часнакова! Аляксей Куніца, Аляксей Паўлючэнка, Марыя Атрошанка - сярэбраныя прызёры, Паліна Петрусёва, Інга Барашка, Іван Невар - бронзавыя! Віншуем спартсменаў і іх трэнераў!
Склад зборнай Беларусі далей.
Юніёры да 27 год: Аляксей Куніца, Уладзіслаў Валюк (абодва - Мінск)
Юніёркі да 27 год: Паліна Петрусёва, Аляксандра Спірына (абедзве - Мінск)
Юніёры да 20 год: Сцяпан Дарашэнка (Жодзіна)
Юніёркі да 20 год: Марыя Часнакова, Вікторыя Нікалаева (рапід, бліц) (абедзве - Мінск)
Кадэты: Арцём Ціханаў (рапід, бліц, Ваўкавыск)
Кадэткі: Дар'я Нікіфарава (Мінск)
Мінікадэты: Іван Бародзіч (Мінск), Сяргей Астапаў, Мікіта Пінчук (абодва - Гомель)
Мінікадэткі: Інга Барашка (Гомель), Анастасія Кацубінская (Магілёў)
Надзеі (хлопчыкі): Аляксей Паўлючэнка (Мінск)
Малодшыя надзеі (хлопчыкі): Іван Невар (Орша)
Малодшыя надзеі (дзяўчынкі): Дар'я Савянкова (Гомель), Марыя Атрошанка (Мінскі р-н)



Эта статья взята с сайта
http://belarus.fmjd.org

Адрес этой статьи:
http://belarus.fmjd.org/modules/news/article.php?storyid=1612