Балгарыя-2022

Дата 2022/8/29 13:40:00 | Раздел: Навіны

З 22 па 29 жніўня ў Кранева праходзіў этап Кубка свету па шашках-64 - міжнародныя спаборніцтвы "Балгарыя-2022".
Старонка спаборніцтваў.
Вынікі беларускіх спартсменаў далей.
23 жніўня адбыўся бліц-турнір (рускія шашкі). У васьмёрку мацнейшых трапілі двое беларускіх спартсменаў: Арцём Ціханаў на чацвёртым месцы, Андрэй Валюк на сёмым. Вера Хвашчынская стала трэцяй у заліку сярод жанчын, Марыя Часнакова - чацвёртай сярод юніёрак.
25 жніўня прайшоў бліц-турнір па бразільскіх шашках. Арцём Ціханаў зноў стаў чацвертым у агульнай табліцы і другім сярод юніёраў, Вера Хвашчынская заняла другое месца ў заліку сярод жанчын, Марыя Часнакова - чацвёртае сярод юніёрак.
27 жніўня адбыўся рапід-турнір (рускія шашкі). Арцём Ціханаў заняў шостае месца (другое сярод юніёраў), Андрэй Валюк - сёмае. Вера Хвашчынская стала другой у заліку сярод жанчын, Марыя Часнакова - трэцяй сярод юніёрак.



Эта статья взята с сайта
http://belarus.fmjd.org

Адрес этой статьи:
http://belarus.fmjd.org/modules/news/article.php?storyid=1613