
Камандны чэмпіянат свету па шашках-64
Дата 2022/8/30 13:10:00 | Раздел: Навіны
| З 25 па 30 жніўня ў Кранева (Балгарыя) адбыўся камандны чэмпіянат свету па шашках-64.
У спаборніцтвах прымалі ўдзел жаночая (Вера Хвашчынская, Вікторыя Нікалаева) і мужчынская (Ігар Міхальчанка, Андрэй Валюк, Арцём Ціханаў) зборныя Беларусі.
26 жніўня адбылася бліскавічная праграма. Жаночая зборная Беларусі - чэмпіён свету, мужчынская - сярэбраны прызёр!
У класічнай праграме нашыя каманды занялі тыя ж месцы. Такім чынам, жаночая зборная зрабіла залаты дубль, а мужчынская - сярэбраны! Віншуем!
Старонка чэмпіянату.
|
|