
Міхаілу Кацу - 75!
Дата 2022/11/10 10:00:00 | Раздел: Гісторыя беларускіх шашак
| Сёння 75 гадоў спаўняецца Міхаілу Аляксандравічу Кацу ? заслужанаму трэнеру СССР (1984) і БССР (1980), чэмпіёну Беларусі па стаклетачных шашках (1978, 1981), міжнароднаму гросмайстру (1994), майстру спорта СССР (1965)! У якасці трэнера падрыхтаваў чэмпіёнак свету Людмілу Сахненка, Алену Альтшуль, Зою Садоўскую, пераможцаў Сусветнай шашачнай алімпіяды Яўгена Ватуціна і Аляксандра Прэсмана, прызёра чэмпіяната свету Ірыну Пашкевіч і яшчэ многіх моцных шашыстаў. Віншуем з юбілеем і жадаем моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця, дабрабыту, поспехаў у любімай справе, любві родных і блізкіх!
Відэаінтэрв'ю Міхаіла Каца Паўлу Шацаву падчас апошняга прыезду ў Мінск у ліпені 2019 года.
Інтэрв'ю Міхаіла Каца пасля прысваення звання "Заслужаны трэнер СССР".
Фотагалерэя (БДАКФФД, РИА Новости, асабістыя архівы І.Пашкевіч, А.Прэсмана, В.Палянскага, А.Плакхіна).
|
|