
Чэмпіянат Еўропы па шашках-64
Дата 2023/5/6 7:40:00 | Раздел: Навіны
| З 28 красавіка па 7 мая ў Аланіі (Турцыя) праходзіў чэмпіянат Еўропы па шашках-64 сярод мужчын і жанчын. Старонка чэмпіянату.
У бліскавічнай праграме, якая адбылася 29 красавіка, Ігар Міхальчанка заваяваў золата, Арцём Ціханаў - бронзу! Лепшай сярод жанчын стала Вікторыя Нікалаева, яна чацвёртая.
30 красавіка прайшла хуткая праграма. Чэмпіёнамі Еўропы сталі Ігар Міхальчанка і Вера Хвашчынская! Андрэй Валюк і Дар'я Нікіфарава - сярэбраныя прызёры!
У класічнай праграме ў скарбонцы нашай зборнай чатыры медалі - золата заваявала Вікторыя Нікалаева, Андрэй Валюк заняў другое месца, Ігар Міхальчанка і Паліна Петрусёва - трэція!
Віншуем спартсменаў і іх трэнераў з бліскучым выступленнем!
Склад зборнай Беларусі далей. Мужчыны: мгр Ігар Міхальчанка (Ваўкавыск), мгр Андрэй Валюк (Мінск), мм Арцём Ціханаў (Ваўкавыск), мгр Аляксей Куніца (Мінск), мгр Уладзіслаў Валюк (Мінск). Жанчыны: мгр Вікторыя Нікалаева (Мінск), мгр Вера Хвашчынская (Бабруйск), мф Дар'я Нікіфарава (Мінск), мм Эма Саўрас (Гродна), мм Паліна Петрусёва (Мінск), мм Марыя Часнакова (Мінск).
|
|