Анатолю Гантваргу - 75!

Дата 2023/10/3 5:20:00 | Раздел: Гісторыя беларускіх шашак

3 кастрычніка 75-гадовы юбілей адзначае Анатоль Гантварг. Рэгаліі Анатоля Абрамавіча можна пералічваць доўга, асноўныя з іх – 4-разовы чэмпіён свету па стаклетачных шашках (1978, 1980, 1984, 1985), міжнародны гросмайстар (1971), заслужаны майстар спорту (1985). Пераможца Кубка свету (1985), Сусветнай шашачнай алімпіяды (1986), каманднага чэмпіянату свету (1989), каманднага чэмпіянату Еўропы (1971, 1980) у складзе зборнай СССР, пераможца Сусветнай шашачнай алімпіяды (1992) і каманднага чэмпіянату Еўропы (2010) у складзе зборнай Беларусі, 4-разовы чэмпіён СССР (1969, 1973, 1977, 1981), 10-разовы чэмпіён Беларусі (1967, 1969, 1973, 1974, 1977, 1980, 1983, 1999, 2000, 2005). У 1984 і 1985 гадах займаў другое месца ў конкурсе “Дзесяць лепшых спартсменаў Беларускай ССР”, які праводзіла газета “Фізкультурнік Беларусі”. Да сёння Анатоль Гантварг уваходзіць у топ-10 сусветнага рэйтынгу па стаклетачных шашках.
Зычым юбіляру моцнага здароўя, дабрабыту, поспеху ва ўсіх справах і доўгіх гадоў жыцця!
75 фатаграфій да 75-годдзя (крыніцы: архівы А.Гантварга, І.Бельскага, В.Габрыеляна, А.Соркінай, Ал. і Ан.Шабаліных, А.Плакхіна, Беларускай федэрацыі шашак, РЦАП па шахматах і шашках, БДАКФФД, Нацыянальны архіў Нідэрландаў, salou-open.nl).
Вялікае інтэрв'ю Анатоля Гантварга да юбілею.



Эта статья взята с сайта
http://belarus.fmjd.org

Адрес этой статьи:
http://belarus.fmjd.org/modules/news/article.php?storyid=1752