Чэмпіянат свету па шашках-64

Дата 2024/9/14 9:40:00 | Раздел: Навіны

З 5 па 15 верасня ў Маскоўскай вобласці (Расія) праходзіў чэмпіянат свету па шашках-64 сярод мужчын і жанчын. Старонка чэмпіянату на сайце ІДФ. У бліскавічнай праграме Андрэй Валюк стаў сярэбраным прызёрам, Ігар Міхальчанка ? бронзавым! У хуткай праграме ў скарбонцы нашай зборнай тры медалі: Ігар Міхальчанка ? чэмпіён свету, Марыя Тараніна ? сярэбраны прызёр, Андрэй Валюк ? бронзавы! У класічнай праграме сярэбраныя медалі выйгралі Ігар Міхальчанка і Вікторыя Нікалаева! Віншуем спартсменаў і іх трэнераў! Склад зборнай Рэспублікі Беларусь далей.
Мужчыны: мгр Андрэй Валюк (Мінск), мм Арцём Ціханаў (Ваўкавыск), мгр Ігар Міхальчанка (Ваўкавыск), мгр Аляксей Куніца (Мінск), мс Марат Леў Мінск), мгр Уладзіслаў Валюк (Мінск).
Жанчыны: мгр Вікторыя Нікалаева (Мінск), мм Эма Саўрас (Гродна), мф Яўгенія Швед (Мінск), мм Паліна Петрусёва (Мінск), мм Марыя Тараніна (Мінск), мм Аляксандра Спірына (бліц, рапід, Мінск).



Эта статья взята с сайта БФШ
https://belarus.fmjd.org

Адрес этой статьи:
https://belarus.fmjd.org/modules/news/article.php?storyid=1943