XIII адкрыты рэспубліканскі турнір “Юныя таленты”

Дата 2007/10/2 23:30:00 | Раздел: Новости

28 – 30 верасня ў Слоніме ў раённым доме культуры адбыўся XIII адкрыты рэспубліканскі турнір “Юныя таленты”, прысвечаны памяці Мікалая Якуты (27.09.1949 – 26.03.1995).

информацию прислал Александр Анисько
У спаборніцтвах прынялі ўдзел 12 каманд з Беларусі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі. Усе прызавыя месцы занялі замежныя шашысты:
1. Бранск (Кавалеўскі К., Мішанін І., Кузавоў Дз., Абік В.) – трэнер Холін Алег
2. Вільнюс (Кавалеўскі А., Венгяліс Л., Паўлюковіч Т., Кавалеўская С.) – трэнер Паўлюковіч
3. Рыга (Вейнбергс В., Галанскіс ., Мітэнбергс А., Ніедра А.) – трэнер Мітэнбергс Марыс).

Дзеля справядлівасці патрэбна адзначыць, што ў складзе беларускіх каманд гулялі ў асноўным вельмі юныя шашысты, у той час, як заняўшыя прызавыя месцы дружыны былі ўкамплектаваны вопытнымі ігракамі. Так, у складзе каманды Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі не ігралі сёстры Федаровіч, А. Куніца. Турнір яшчэ раз паказаў, што ў нас падрастае група зусім юных вельмі таленавітых ігракоў: Семянюк Міша, Марціновіч Алёша, Спірына Саша, Міронава Маша, Валюк Уладзіслаў, Ханукаеў Ягор і інш.
Дзякуючы спонсарам – слонімскім прадпрымальнікам - былі адзначаны сувенірамі ўсе ўдзельнікі спаборніцтваў




Эта статья взята с сайта
http://belarus.fmjd.org

Адрес этой статьи:
http://belarus.fmjd.org/modules/news/article.php?storyid=282