Мемарыял братоў Мялешкаў і Мікалая Крата

Дата 2008/3/6 0:39:45 | Раздел: Анонсы турниров

В адрес сайта поступило положение о республиканских соревнованиях по шашках "Мемарыял братоў Мялешкаў і Мікалая Крата" .
Материал прислал Александр Анисько

«ЗАЦВЯРДЖАЮ»
Начальнік аддзела ФКСіТ
Слонімскага райвыканкама
___________І.А.Царук
3 сакавіка 2008 года


ПАЛАЖЭННЕ
аб правядзенні рэспубліканскіх спаборніцтваў па шашках “Мемарыял братоў Мялешкаў і Мікалая Крата”.


I. МЭТЫ І ЗАДАЧЫ
-далейшая папулярызацыя шашак
-павышэнне ўзроўню спартыўнага майстэрства

ІІ. УДЗЕЛЬНІКІ СПАБОРНІЦТВАЎ
Да ўдзелу ў спаборніцтвах запрашаюцца прадстаўнікі абласцей, гарадоў, раёнаў, клубаў, прадпрыемстваў і арганізацый, школ і пазашкольных устаноў Рэспублікі Беларусь і Бранскай вобласці Расіі.
Спаборніцтвы пройдуць у асабістым заліку.
У праграме мемарыялу адбудуцца пяць турніраў: асноўны (удзельнічаюць шашысты з кваліфікацыяй не ніжэй кандыдата ў майстры спорту) і 4 юнацкіх (удзельнічаюць юнакі і дзяўчаты 1995-1997 гадоў нараджэння і 1998 года нараджэння і маладзейшыя).

III. ЧАС І МЕСЦА ПРАВЯДЗЕННЯ
Спаборніцтвы праводзяцца 4-6 красавіка 2008 года ў СШ №10 (вул. Брэсцкая, 59). Пачатак 4 красавіка ў 16.00 гадзін.

IV. ФІНАНСАВЫЯ ЎМОВЫ
Расходы па ўдзелу ў спаборніцтвах (праезд, харчаванне, пражыванне) – за кошт камандзіруючых арганізацый, расходы па судзейству – за кошт аддзела ФКСіТ Слонімскага райвыканкама, прызы пераможцам і прызёрам – за кошт спонсараў спаборніцтваў.

V. ЗАЯЎКІ.

Заяўкі ўстаноўленай формы (з допускам урача) падаюцца ў судзейскую калегію перад пачаткам спаборніцтваў.
Пацвярджэнне аб удзеле не пазней 28 сакавіка па тэл. 8-01562-51830 (хатні) і 11-51830 (мабільны) або па e-mail: a.aniska@tut.by

ДАДЗЕНАЕ ПАЛАЖЭННЕ З’ЯЎЛЯЕЦЦА АФІЦЫЙНЫМ ЗАПРАШЭННЕМ НА СПАБОРНІЦТВЫ.




Эта статья взята с сайта
http://belarus.fmjd.org

Адрес этой статьи:
http://belarus.fmjd.org/modules/news/article.php?storyid=373