Мемарыял братоў Мялешкаў і Мікалая Крата

Дата 2009/2/13 11:20:09 | Раздел: Анонсы турниров

Информация далее
«ЗАЦВЯРДЖАЮ»
Начальнік аддзела фізічнай культуры,
спорту і турызму Слонімскага
райвыканкама _____________І.А.Царук
5 лютага 2009 года

ПАЛАЖЭННЕ

аб правядзенні рэспубліканскіх спаборніцтваў па шашках-64 “Мемарыял братоў Мялешкаў і Мікалая Крата”.

I. МЭТЫ І ЗАДАЧЫ
-далейшая папулярызацыя шашак
-павышэнне ўзроўню спартыўнага майстэрства ўдзельнікаў

ІІ. УДЗЕЛЬНІКІ СПАБОРНІЦТВАЎ
Да ўдзелу ў спаборніцтвах запрашаюцца прадстаўнікі абласцей, гарадоў, раёнаў, клубаў, прадпрыемстваў і арганізацый, школ і пазашкольных устаноў Рэспублікі Беларусь і Бранскай вобласці Расіі.
Спаборніцтвы пройдуць у асабістым заліку.
У праграме мемарыялу адбудуцца 5 турніраў па сістэме мікра-матчаў: асноўны (запрашаюцца шашысты з кваліфікацыяй не ніжэй кандыдата ў майстры спорту) і 4 юнацкіх (юнакі і дзяўчаты 1996-1998 гадоў нараджэння і 1999 года нараджэння і маладзейшыя). У асноўным турніры будзе прымяняцца жараб’ёўка першага ходу.

III. ЧАС І МЕСЦА ПРАВЯДЗЕННЯ
Спаборніцтвы праводзяцца 20-22 сакавіка 2009 года ў СШ №10 г.Слоніма
(вул. Брэсцкая, 59). Пачатак 20 сакавіка ў 16.00 гадзін.

IV. ФІНАНСАВЫЯ ЎМОВЫ
Расходы па ўдзелу ў спаборніцтвах (праезд, харчаванне, пражыванне) – за кошт камандзіруючых арганізацый, расходы па судзейству – за кошт аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму Слонімскага райвыканкама, прызы пераможцам і прызёрам – за кошт спонсараў спаборніцтваў.

V. ЗАЯЎКІ.
Заяўкі ўстаноўленай формы (з допускам урача) падаюцца ў судзейскую калегію перад пачаткам спаборніцтваў.
Пацвярджэнне аб удзеле не пазней 10 сакавіка па тэл. 8-01562-51830 (хатні) і мабільныя: 8-029-1151830 (Velcom) і 8-029-2810448 (МТС)
або па e-mail: a.aniska@tut.by і a.aniska@mail.ru

ДАДЗЕНАЕ ПАЛАЖЭННЕ З’ЯЎЛЯЕЦЦА АФІЦЫЙНЫМ ЗАПРАШЭННЕМ НА СПАБОРНІЦТВЫ.

Прислал Александр Анисько



Эта статья взята с сайта
http://belarus.fmjd.org

Адрес этой статьи:
http://belarus.fmjd.org/modules/news/article.php?storyid=500