Юнацкі матч "Вільнюс-Мінск"

Дата 2014/1/28 19:50:00 | Раздел: Новости

24-26 студзеня пасля працяглага перапынку адбыўся таварыскі юнацкі матч паміж зборнымі Вільнюса і Мінска. Гаспадарамі пляцоўкі былі літоўскія шашысты.
Апошні раз такія сустрэчы праводзіліся мабыць за савецкім часам. І ўзнавіліся пасля доўгага перапынку дзякуючы перш за ўсё вядомаму трэнеру з Вільнюса міжнароднаму гросмайстру Эдварду Бужынскаму.

За зборную Мінска выступалі прадстаўнікі СДЮШАР-11 і РЦАП па шахматах і шашках: Аляксей Куніца, Дар'я Федаровіч, Алег Чэпа, Міхаіл Семянюк, Дзмітрый Немец, Марыя Міронава, Андрэй Моўчан і Марыя Часнакова. Лідарамі каманды Вільнюса былі дзейсны чэмпіён свету сярод юніёраў Анры Плаксій, Вераніка Вільчынска, Артур Тункевіч.
Спачатку адбыліся два матчы ў шашкі-100 з класічным кантролем часу. У першым з лікам 9-5 перамаглі гаспадары, але ў другім нашыя юнакі былі мацней - 12-4. Затым прайшоў матч па шашках-64 (рапід). Нечаканую перамогу з буйным лікам атрымала зборная Мінска - 15-1. І ў апошні дзень адбыўся матч па шашках-100 (бліц) па шэвенінгенскай сістэме. Гаспадарам не ўдалося ўзяць рэванш - 59-53 на карысць нашых шашыстаў.

Па заканчэнні беларускія ўдзельнікі матча падзякавалі Эдварду Бужынскаму за добрую арганізацыю, гасціннасць і цёплы прыём і запрасілі літоўскіх юнакоў з візітам у адказ.
Мы спадзяемся, што такія таварыскія сустрэчы зноў стануць добрай суседскай традыцыяй.

Фота глядзіце тут - https://plus.google.com/photos/1060443 ... 1?authkey=CIqC3pXGkNumzwE




Эта статья взята с сайта
http://belarus.fmjd.org

Адрес этой статьи:
http://belarus.fmjd.org/modules/news/article.php?storyid=890