Чэмпіянат Еўропы па шашках-64 сярод юнакоў і дзяўчат

Дата 2015/5/5 17:40:00 | Раздел: Новости

З 25 красавіка па 4 траўня ў г.Яраслаўль (Расія) адбыўся чэмпіянат Еўропы па шашках-64 сярод юнакоў і дзяўчат. Беларускія спартсмены заваявалі 27 медалёў, у тым ліку 12 залатых.
Чэмпіёнкамі Еўропы ва ўсіх трох відах праграмы сталі Вера Хвашчынская і Вікторыя Нікалаева. Па два залатыя медалі на рахунку Дар'і Федаровіч (класіка, рапід) і Міхаіла Семянюка (рапід, бліц). Пераможцамі чэмпіянату сталі і Анастасія Барышава (бліц) з Янай Лазовік (бліц).

Таксама ў лік прызёраў трапілі Алег Чэпа, Аляксей Куніца, Фёдар Бакач, Аляксандра Спірына, Паліна Петрусёва, Марыя Міронава, Іван Трубнікаў, Марыя Часнакова і Дар'я Нікіфарава.

У камандным заліку наша зборная на другім месцы.

Віншуем спартсменаў і іх трэнераў!

Выніковыя табліцы, фота, відэа можна знайсці на старонцы чэмпіянату Еўропы на сайце Секцыі-64 ФМЖД - http://fmjd64.org/2015/european-youth-championship-2015/



Эта статья взята с сайта
http://belarus.fmjd.org

Адрес этой статьи:
http://belarus.fmjd.org/modules/news/article.php?storyid=962