Юнацкі чэмпіянат свету па шашках-64

Дата 2015/9/5 12:10:00 | Раздел: Анонсы турниров

З 25 жніўня па 4 верасня ў Кранева (Балгарыя) адбыўся юнацкі чэмпіянат свету па шашках-64, у якім удзельнічалі 172 гульцы з 13 краін. На рахунку прадстаўнікоў нашай краіны 21 медаль, 11 з якіх залатыя!
26 жніўня прайшоў чэмпіянат свету па маланкавай гульні. Пераможцамі сталі Вера Хвашчынская і Дар'я Нікіфарава, другое месца ў Дар'і Федаровіч, трэцяе ў Анастасіі Барышавай, Дзмітрыя Немца і Яны Лазовік.

27 жніўня адбыўся чэмпіянат свету па хуткай гульні. Залатыя медалі на рахунку Дар'і Федаровіч, Веры Хвашчынскай, Міхаіла Семянюка і Аляксандры Спірынай. Бронзу выйгралі Анастасія Барышава, Дар'я Нікіфарава і Вікторыя Нікалаева.

Выдатна выступілі нашыя спартсмены ў класічнай праграме - 5 залатых медалёў з 12 магчымых! Чэмпіёнамі свету сталі Дар'я Федаровіч, Вера Хвашчынская, Міхаіл Семянюк, Аляксандра Спірына і Вікторыя Нікалаева. Бронзавыя медалі на рахунку Анастасіі Барышавай, Дзмітрыя Немца і Дар'і Нікіфаравай.
Віншуем спартсменаў і іх трэнераў - Ганну Бабовік, Мікалая Кадзеснікава, Андрэя Валюка, Кірыла Хайнюка, Ігара Цярэшку, Андрэя Барышава, Віталя Аніську!

Па выніках чэмпіянату ў класічнай праграме быў падведзены камандны залік. Зборныя Беларусі на першым месцы сярод дзяўчат і на трэцім сярод юнакоў. У агульнакамандным заліку наша зборная на другім месцы.

Афіцыйная старонка чэмпіянату - https://fmjd64.org/2015/world-youth-championship-4/

Склад зборнай Беларусі:
Моладзь (дзяўчыны): Дар'я Федаровіч, Анастасія Барышава (абедзве - Мінск)
Юніёркі: Вера Хвашчынская (Бабруйск)
Кадэты: Міхаіл Семянюк, Дзмітрый Немец (абодва - Мінск), Віталь Новікаў (Віцебск), Валерый Разаеў (Мар'іна Горка)
Кадэткі: Паліна Петрусёва, Аляксандра Спірына, Яна Якубовіч (усе - Мінск)
Мінікадэты: Іван Трубнікаў (Мінск)
Мінікадэткі: Яна Лазовік (Мінск), Лізавета Дагіль (Ліда)
Надзеі (хлопчыкі): Марат Леў (Слонім), Вадзім Злобіч (Мінск)
Надзеі (дзяўчынкі): Вікторыя Нікалаева (Мінск), Настасся Сакалова (Бабруйск)
Малодшыя надзеі (хлопчыкі): Даніла Чувак, Яўген Жукоўскі (абодва - Мінск)
Малодшыя надзеі (дзяўчынкі): Аляксанда Сіняк (Слонім), Дар'я Нікіфарава (Мінск)





Эта статья взята с сайта
http://belarus.fmjd.org

Адрес этой статьи:
http://belarus.fmjd.org/modules/news/article.php?storyid=977