Камандны чэмпіянат свету па шашках-64

Дата 2015/9/5 11:30:00 | Раздел: Анонсы турниров

З 25 жніўня па 4 верасня ў Кранева (Балгарыя) праходзіў камандны чэмпіянат свету па шашках-64. Зборныя Беларусі перамаглі і ў маланкавай, і ў класічнай праграмах, заваяваўшы ўсё золата чэмпіянату!
У мужчынскім турніры гонар нашай краіны абаранялі мгр Ігар Міхальчанка (Ваўкавыск), мгр Андрэй Валюк (Мінск), мф Мікалай Кадзеснікаў (Бабруйск); у жаночым - мм Вера Хвашчынская (Бабруйск), мгр Дар'я Федаровіч (Мінск). У класічнай праграме жаночага чэмпіянату трэцяй стала другая зборная Беларусі ў складзе Анастасіі Барышавай і Аляксандры Спірынай. Віншуем спартсменаў і іх трэнераў!

Выніковыя табліцы і фота на афіцыйнай старонцы чэмпіянату - https://fmjd64.org/2015/world-team%E2%80%99s-championship/



Эта статья взята с сайта
http://belarus.fmjd.org

Адрес этой статьи:
http://belarus.fmjd.org/modules/news/article.php?storyid=978