Юнацкі чэмпіянат свету па шашках-100

Дата 2015/11/7 15:20:00 | Раздел: Новости

З 1 па 7 лістапада ў Бэйлене (Нідэрланды) праходзіў юнацкі чэмпіянат свету па шашках-100, у якім прынялі ўдзел 289 спартсменаў з 19 краін.
У класічнай праграме на рахунку нашых гульцоў 4 медалі - Вера Хвашчынская - чэмпіёнка свету, Уладзіслаў Валюк і Яна Лазовік - сярэбраныя прызёры, у Вікторыі Нікалаевай трэцяе месца.
3 лістапада адбыўся чэмпіянат свету па маланкавай гульні. У скарбонцы нашай каманды 6 медалёў - Вікторыя Нікалаева стала чэмпіёнкай свету. Уладзіслаў Валюк, Вера Хвашчынская, Яна Якубовіч, Яна Лазовік - сярэбраныя прызёры, Паліна Петрусёва - бронзавы.
Віншуем спартсменаў і іх трэнераў!
Афіцыйная старонка чэмпіянату - http://youth.wcdraughts.com

Склад зборнай Беларусі:
Юніёры: Уладзіслаў Валюк, Аляксей Куніца (абодва - Мінск)
Юніёркі: Вера Хвашчынская (Бабруйск)
Кадэты: Канстанцін Норд, Дзмітрый Немец, Юрый Цімановіч (усе - Мінск)
Кадэткі: Паліна Петрусёва, Яна Якубовіч, Марыя Міронава (усе - Мінск)
Мінікадэты: Іван Трубнікаў, Цімафей Кутас (абодва - Мінск)
Мінікадэткі: Дар'я Бравая (Жодзіна), Яна Лазовік, Паліна Казлова (абедзве - Мінск)
Надзеі (хлопчыкі): Ілля Астаф'еў (Слонім)
Надзеі (дзяўчынкі): Вікторыя Нікалаева (Мінск)



Эта статья взята с сайта
http://belarus.fmjd.org

Адрес этой статьи:
http://belarus.fmjd.org/modules/news/article.php?storyid=993