Зарегистрируйтесь на , прямо сейчас!
Вход пользователей
Основное меню
Статьи > Турниры > Очные турниры > «ЛIСТАПАД» > О шашечном клубе "Дебют"

О шашечном клубе "Дебют"

Опубликовал(а) Destroyer 2007/11/12 (2874 прочтений)

Грамадскае аб’яднанне Шашачны клуб “Дэбют” (ГА ШК “Дэбют”) зарэгістраваны Упраўленнем юстыцыі Мінскага аблвыканкама. Пасведчанне №06-004 ад 28 красавіка 1999 г. Юрыдычны адрас: 222811 вул. Калініна,9/2, г. Мар’іна Горка, Мінская вобл. Тэл: 8-01713-50915; 8-029-3429554; e-mail: balkon51@mail.ru


ШК “Дэбют” пачаў сваю дзейнасць 11 студзеня 1987 года. Мэта дзейнасці клуба – распаўсюджанне шашачнай культуры сярод розных слаёў насельніцтва. Клубам кіруе праўленне ў складзе пяці чалавек начале са старшыней, майстрам спорта, Канстанцінам Балахоўскім, які ўзначальвае клуб з дня яго заснавання. У складзе клуба міжнародны гросмайстар, чатырохразовы чэмпіён СССР Віталь Габрыелян, пяць майстроў спорта, шэсць кандыдатаў у майстры спорта і дзесяць шашыстаў перашага разрада. У дзіцячых гуртках клуба займаецца больш за 60 вучняў. Дарослая і дзіцячая каманды клуба з’яўляюцца мацнейшымі ў Мінскай вобласці.


Кожны год у горадзе Мар’іна Горка клуб праводзіць традыцыйныя рэспубліканскія турніры: у ліпені – майстарскі асабісты турнір “Мар’іна Горка”, у лістападзе – юнацкі камандны турнір “Лістапад” на прызы міжнароднага гросмайстра Віталя Габрыеляна.


Клуб прыкладае намаганні па пашырэнню матэрыяльна-тэхнічнай базы, падтрымлівае сувязі з шашачнымі цэнтрамі краіны, прапагандуе перавод шашачнага спорта на клубную сістэму. У 2007 годзе ў камандным турніры гарадоў вобласці на Кубак ШК “Дэбют” будзе ўдзельнічаць шэсць клубных каманд, у складзе кожнай каманды 8 шашыстаў. Асноўны склад каманды ШК “Дэбют”: майстры спорта - Габрыелян Уладзіслаў, Балахоўскі Канстанцін, Навіцкая Марына, кандыдаты ў майстры спорта - Блізнец Іван, Балахоўскі Віктар, Бруханчык Максім, першаразраднікі – Шарый Уладзімір і Падвінскі Максім.



Навигация по статьям
Предыдущая статья Таблица Лiстапад-2001 О В. Р. Габриеляне Следующая статья
Всего проголосовавших: 0
Среднее: 0
Комментарии принадлежат их авторам. Мы не несем ответственности за их содержание.
Наши партнеры
Наши проекты