Зарегистрируйтесь на , прямо сейчас!
Вход пользователей
Основное меню
Ссылки
Сайт газеты «Спортивная панорама»

Выпуск 80 за 5.04.08

Опубликовал(а) Destroyer 2008/4/6 (1890 прочтений)

Ш А Ш К І (Газета «Звязда» за 5 апреля 2008 года)

Пад рэдакцыяй майстра спорту Мікалая Грушэўскага


Пагода ў доме”-4

Працягваем гэты конкурс заданнем № 11 – эцюдам Дзмітрыя Камчыцкага (Магілёў) і Уладзіміра Сапяжынскага (Рагачоў):

БЕЛЫЯ: a5, e3, g3, h4 (4). ЧОРНЫЯ: c5, f6, дамка е1 (3). Нічыя.

Тэрмін для адказаў традыцыйны – два тыдні. Накіроўвайце іх на адрас рэдакцыі газеты “Звязда”: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10-а. Рубрыка “Шашкі”.


Зарадзім мазгі

Сёння нам дапаможа заданне № 3 бліцконкурсу-37 – варыяцыя Аляксандра Кіслага (Узда) мініяцюры з конкурсу “Пагода ў доме”-4/4:

БЕЛЫЯ: c5, d2, d6, e1, e3, f4, g3 (7). ЧОРНЫЯ: a3, a7, b2, b4, c3, h2 (6). Выйгрыш.

Пераможцу чакае сюрпрыз ад нашага бескарыслівага чытача Іосіфа Апалінаравіча БУЯКА (в. Бацяны Воранаўскага раёна).

Па-за конкурсам разгледзьце яшчэ адну канструкцыю А. Кіслага – яна падобна на заданне № 7 таго ж самага конкурсу:

БЕЛЫЯ: b4, c5, d4, d6, e7, g5 (6). ЧОРНЫЯ: a3, e3, f2, f8, g7, h2 (6). Перамога белых. Таксама будзем рады вашым рашэнням.


Рашаем, уносім карэктывы

Праверце, калі ласка, рашэнні змешчаных раней пазіцый.

ПАГОДА Ў ДОМЕ”-4: № 7 (М. Наўроцкі). 1. cb6 2. gh6 3. d:b4 4. h:g1 gf2 5. g:c5x; № 8 (В. Шульга). Hf4 (f2A) a3, b2 (e3) c1 (f2, g3) f4, e3x. A(cd4) d6, h2 (e1) f2, c7x; № 9 (В. Еўсюкоў- А. Агеенка). 8 … fe5 9. fg5 10. e:g5 ef4 11. g:e3 de5. Белыя здаліся. Пабочныя разгалінаванні ў пазіцыях з партый не ўлічваюцца.

ПА-ЗА КОНКУРСАМ (М. Наўроцкі): № 1. 1. ed4 2. c:e3 3. h:d6 4. a:c7 5. gf6x; № 2. 1. fe3 2. gh2 3. d:d8 4. hg3 5. hg7 6. d:b4 7. a:e5x; № 3. 1. bc7 2. de3 3. cb6 4. gh2 5. h:e1x.

НЕ АРТАДАКСАЛЬНАЯ ПАЗІЦЫЯ (Д. Слясарчык): 13 … 24:35 14. 44-39 15. 28-22 16. 37-31 17. 38-32 18. 33-2 19. 2:1x.

ЗАРАДЗІМ МАЗГІ: № 1 (Л. Вітошкін). 1. ba5 2. a:c3 3. a:c3 ed4 4. c3:e5 5. hg7 6. gf8 de5 7. fg7x.

Рашылі, у тым ліку і пятае-шостае заданні класіфікацыйнага конкурсу “Пагода ў доме”-4: В. Гаўрыш (в. Навасёлкі-1 Пастаўскага раёна), Аляксандра Камінская і А. Рогач (Вілейка), В. Жукоўскі (г. Барань Аршанскага раёна), В. Краўчук (Баранавічы), І. Працук (Паставы), настаўнік А. Т. Янчук і яго вучні Андрэй Раманюк і Віктар Сіўругін (Камянец), К. Козел (в. Ласосна Гродзенскага раёна), В. Белы (Калінкавічы), А. Коўган, П. Акуліч, П. Леўчык, А. Мікуліч і К. Найдовіч (Мінскі раён), А. Белы і П. Шклудаў (Наваполацк), В. Ціханенка (Гомель), І. Козел (в. Махнавічы Мазырскага раёна), В. Голас (Любань), А. Агіевіч (Кобрын), Р. Сідарчук і У. Семашка (Брэст), А. Перавознікаў (Рагачоў), А. Кіслы і інш. Сярод іх Л. Вітошкін (Гомель) і Д. Камчыцкі ў заданні № 5 (аўтар В. Шульга) таксама заўважылі 2. cg1x і зарабілі дадаткова па 0,5 ачка. У задачы У. Рычкі (“Звязда”, 31 студзеня) У. Сапяжынскі і Д. Камчыцкі ўбачылі 29 (50А) 37/27# i A(11) 7/17#. І. Астроўскі (Мінск), В. Талкачоў (в. Уздзевічы Клімавіцкага раёна), А. Еўсееў (Бялынічы), У. Бандарык (в. Лугавая Слабада Мінскага раёна), С. Нячаеў (Баранавічы), Д. Камчыцкі і У. Сапяжынскі ў заданні № 8 конкурсу “Пагода ў доме”-4 (аўтар В. Шульга) у варыянце А(cd4) даказалі d6/c5/b8/h2x. Ім налічана па 0,5 прэміяльных бала.


Навигация по статьям
Предыдущая статья Выпуск 81 23.04.08 Выпуск 79 за 22.03.2008 Следующая статья
Всего проголосовавших: 0
Среднее: 0
Комментарии принадлежат их авторам. Мы не несем ответственности за их содержание.
Наши проекты